Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі
Напярэдадні ЗША, Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне наносіць удары сваім узброеннем па глыбіні тэрыторыі Расіі.
Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі. Размова ідзе пра ракеты ATACMS, адзначае Reuters.
«Невядома, ці адменіць Трамп рашэнне Байдэна, калі ён уступіць на пасаду» [пасля 20 студзеня 2025 года — НН], — адзначае агенцтва.
Учора стала вядома, што Джо Байдэн дазволіў Украіне выкарыстоўваць амерыканскую дальнабойную зброю для ўдараў па Расіі. Размова ідзе пра выкарыстанне ракет вялікай дальнасці для абароны ўкраінскіх сіл на Курскай вобласці. Але пазней Байдэн можа дазволіць Украіне выкарыстоўваць ATACMS не толькі там.
Байдэн прыняў такое рашэнне ў адказ на дзеянні РФ, якая задзейнічала ў баявых дзеяннях войскі Паўночнай Карэі.
Францыя і Вялікабрытанія таксама дазволілі Узброеным Сілам Украіны наносіць удары па глыбіні Расіі сваімі ракетамі SCALP і Storm Shadow, паведамляе Le Figaro.
Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння
Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow
Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ
Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі
Каментары