Лукашэнка сказаў Салаўёву, што Пуцін абяцаў яму званне палкоўніка, але не прысвоіў
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву згадаў пра нявыкананае абяцанне Уладзіміра Пуціна прысвоіць яму званне палкоўніка.
Журналіст пацікавіўся, якія пагоны нашытыя на ваенную форму Лукашэнкі, піша БелТА.
«Герб. Я падпалкоўнік па званні, — адказаў той. — Я ж не магу сабе генералісімуса зорку павесіць або генеральскую. Пуцін — палкоўнік, абяцаў мне палкоўніка прысвоіць — дагэтуль не прысвоіў».
«Як вы сабе ўяўляеце, што прэзідэнт незалежнай Беларусі з'яўляецца палкоўнікам расійскага войска?» — спытаў Салаўёў.
«Ну і што? Гэта ж мая праблема, а не ваша! Паабяцаў — рабі!»- адрэагаваў Лукашэнка.
На заўвагу журналіста, што Аляксандр Лукашэнка не служыў у расійскай арміі, а ў савецкай, той сказаў: «Яна была і расійская, і беларуская. Прысвой мне званне палкоўніка Савецкай Арміі».
«Савецкай таксама не можа, бо тады будуць казаць: «Вось, мы казалі, што Пуцін хоча аднавіць Савецкі Саюз!»- выказаў свой пункт гледжання Уладзімір Салаўёў, прызнаўшы пры гэтым, што ідэя з прысваеннем звання — прыгожая. «Вы хочаце, каб палкоўнік Пуцін вам прысвоіў званне палкоўніка і было два палкоўнікі? - дадаў Салаўёў. — Будзе два палкоўнікі на чале Расеі і Беларусі?»
«Мы яму потым прысвоім званне генерала», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары