Вікрам Рузахунаў, затрыманы раней па падазрэнні ў тэрарызме, вызвалены. Па звестках крыніц выдання vb.kg, музыканта вязуць у Бішкек.
9 студзеня казахстанскі тэлеканал Qazaqstan апублікаваў відэа, на якім мужчына, затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў беспарадках, прызнаецца, што «прыехаў у Казахстан з Кыргызстана для ўдзелу ў мітынгу за 200 даляраў». Карыстальнікі інтэрнэта пазналі ў ім піяніста Рузахунава.
Казахі ж адмаўлялі, што гэта ён.
Колькасць затрыманых у Казахстане амаль дасягнула 8 тысяч чалавек.
Каментары