Свет

Названы актыў, які падаражэў сёлета больш за біткойн

Анлайн-платформы для інвестыцый і продажу марачных вінаў, шампанскага і моцнага алкаголю зарэгістравалі рэкордную актыўнасць карыстальнікаў, паведамляе Reuters.

Па даных платформы LiveTrade, якая складае «індэкс Бардо» (Bordeaux Index), у гэтым годзе на ёй было прададзена 220 тысяч пляшак алкаголю прэміум-класа, іх сярэдняя цана склала £230 ($308,5). У 10% выпадкаў цана за год вырасла больш чым на 30%.

Больш за ўсё на платформе падаражэла шампанскае.

Напрыклад, цана на Salon le Mesnil 2002 года падскочыла на 80%. Прыкладна настолькі ж яна вырасла і на іншай віннай біржы London International Vintners Exchange (Liv-ex).

Цяпер пляшка гэтага напою каштуе прыкладна £11,7 тыс. ($15,7 тыс.). Як адзначае Reuters, гэта перавышае 75-працэнтны рост біткойнаў.

Таксама гэта амаль у пяць разоў больш, чым 18-працэнтны рост індэкса NYSE FANG + TM (улічвае акцыі Tesla, Microsoft, Facebook, Amazon, Netflix і Google).

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →