Здарэнні

Вынеслі прысуд экс-дырэктару баранавіцкага завода, які спрабаваў змыць хабар у прыбіральні. Тэрмін вас здзівіць

Кропку ў справе аб атрыманні хабару ў буйным памеры ў дачыненні да былога кіраўніка завода і начальніка бюро камерцыйнага аддзела прадпрыемства паставілі 1 лістапада. Абвінавачаных прызналі вінаватымі, але ні адзін з іх з выстаўленымі абвінавачваннямі не згодны, піша Intex-Press.

Будынак суда ў Баранавічах. Фота: Таццяна Малеж

Карупцыйны скандал на адным з найбуйнейшых баранавіцкіх прадпрыемстваў выбухнуў вясной гэтага года. 1 сакавіка дырэктара Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіял ЗАТ «Атлант») і начальніка бюро камерцыйнага аддзела прадпрыемства злавілі з доказамі злачынства падчас атрымання хабараў ад прадстаўніка чэлябінскай фірмы.

Заспеты знянацку экс-кіраўнік завода зачыніўся ад праваахоўнікаў у прыбіральні і паспрабаваў змыць грошы ва ўнітаз, аднак пазбавіцца ад хабару ён так і не паспеў.

Распачалі крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў буйным памеры»).

Следства высветліла, што мужчыны рэгулярна атрымлівалі хабары, іх агульная сума склала каля 470 тысяч рублёў.

Аднак ні адзін з абвінавачаных сваю віну на судзе не прызнаў.

Экс-кіраўнік бюро камерцыйнага аддзела прадпрыемства і зусім заявіў, што грошы, якія праваахоўнікі назвалі хабарам, ён пазычыў. На помнік.

Вердыкт суда па гэтай гучнай справе абвясцілі 1 лістапада. Суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў атрыманні хабараў у буйным памеры і прызначыў ім пакаранне: былому дырэктару — 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 5000 базавых велічынь, яго змоўшчыку — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 3000 базавых велічынь. Грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі шкоды дзяржаве таксама будзе задаволены ў поўным аб'ёме.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Каментары

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →