Грамадства

Абвінавачаных у тэрарызме прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы перагледзелі крытэрыі?

На днях сем чалавек, абвінавачаныя ў акце тэрарызму, былі прызнаныя палітвязнямі. Гэта былы следчы Яўген Юшкевіч і фігуранты справы Аўтуховіча — Галіна Дзербыш, Ірына і Антон Мельхеры, Сяргей, Любоў і Павел Разановічы. Звычайна па артыкулах, звязаных з гвалтам, праваабаронцы чакаюць суду, каб праясніць карціну. Але тут статус палітвязня людзі атрымалі да суда. Чаму?

Крытэрыі прызнання палітвязням не змяніліся.

«Гэта рашэнне заснавана на тым жа падыходзе, што і раней. Па сутнасці гэта рэакцыя на злоўжыванне дзяржавай сваімі паўнамоцтвамі ў галіне норматворчасці і правапрымянення», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

У выпадку з Галінай Дзербыш, сем’ямі Мельхер і Разановіч утрыманне пад вартай прымяняецца неабгрунтавана, без дастатковых падстаў для гэтага.

Людзей затрымалі яшчэ ў снежні мінулага года. Актыўных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца. Расследаванне дагэтуль не скончылі, хоць на дзяржаўных тэлеканалах адразу сцвярджалі, што віна і роля ўсіх фігурантаў справы даказаныя.

Калі верыць матэрыялам расследавання, распаўсюджаным гэтымі рэсурсамі, роля гэтых людзей была эпізадычнай, другараднай. Таму, мяркуюць праваабаронцы, доўгае ўтрыманне Дзербыш, Мельхераў і Разановічаў пад вартай мае мэты, якія супярэчаць агульнапрызнаным стандартам.

Яўгена Юшкевіча прызнавалі палітвязнем у снежні мінулага года, калі яго затрымалі па артыкуле 342 КК. Пасля былога следчага адпусцілі пад падпіску ад нявыездзе. У красавіку яго затрымалі зноў.

Звестак аб здзяйсненні ім гвалтоўных злачынстваў не з'явілася, а яму самому забаронена агучваць нейкую інфармацыю па справе. Абставіны прад'яўлення новага абвінавачвання ў тэрарызме даюць праваабаронцам падставы лічыць, што яго ўтрыманне ў СІЗА можа быць адвольным, звязаным з грамадскай дзейнасцю.

«Вясна» спасылаецца на пазіцыю Камітэта па правах чалавека ААН: утрыманне пад вартай да суда не павінна быць агульнай практыкай. Яно мусіць прымяняцца не на падставе магчымага прысуду за інкрымінаванае злачынства, а на падставе неабходнасці ў гэтай меры.

Чытайце таксама:

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Каментары

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →