Сёння ў гродзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гродна ў Мінск, паведамляе БАЖ са спасылкай на «Белсат».
Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік супрацоўнічаюць з польскімі медыя. Анджэй Пісальнік таксама з'яўляецца кіраўніком Федэрацыі польскіх медыя на Усходзе.
У сям'і выхоўваецца непаўналетні сын.
Сёння раніцай стала вядома, што Анджэю Пісальніку генпракуратура вынесла папярэджанне.
Каментары