Усяго патроху

Якімі былі настольныя гульні старажытных людзей

Падчас раскопак старажытных паселішчаў вучоным даводзіцца знаходзіць так званыя бабкі — косткі жывёлаў памерам з вялікі палец, якія выкарыстоўваліся падчас гульні. З цягам часу людзі пачалі нумераваць бабкі з дапамогай рознай колькасці кропак на іх баках. Так з’явіліся першыя гульнявыя кубікі.

Фота Depositphotos.com

Хутчэй за ўсё, першыя кубікі не былі шасціграннымі. Яны мелі два вялікія бакі з пазнакамі «так» і «не», і падкідванне такога кубіка магло дапамагчы знайсці адказ на нейкае пытанне. У Егіпце для тых жа мэтаў выкарыстоўвалі палачкі, якія таксама падкідвалі ўверх, а на Блізкім Усходзе — чатырохбаковыя пірамідкі, піша ВВС.

Нельга дакладна сказаць, у якіх гульнях выкарыстоўваліся першыя кубікі. Але адной з іх дакладна была гульня ў 20 квадратаў, падчас якой трэба было перанесці свае фішкі на іншы бок дошкі хутчэй, чым гэта зробіць супернік. Ужо ў 2500 годзе да н. э. яе ведалі ў Месапатаміі пад назвай царская гульня Ура. Прыкладна ў той жа час егіпцяне гулялі ў сенет — гульню таго ж тыпу, дошкі для якой былі нават знойдзеныя ў пахаваннях фараонаў. І навукоўцы сцвярджаюць, што не толькі заможныя людзі бавілі час такім чынам.

Ёсць і прыклады больш старажытных гульняў. У Афрыцы, арабскіх краінах і на Блізкім Усходзе знойдзеныя камяні з доўгімі шэрагамі дзірак. Лічыцца, што яны звязаныя з сучаснай гульнёй пад назвай манкала, мэта якой — пераносіць насенне ці каменьчыкі па дзірках хутчэй за суперніка. Такім чынам, за час з 7000 да 2500 гадоў да н. э. гульні прайшлі шлях ад пераносу каменьчыкаў да настольных гульняў, якімі не грэбавалі ўладары краін.

Самыя першыя гульні, у якіх не выкарыстоўваліся кубікі — гэта кітайская гульня Го (каля 150 гадоў да н.э.) і шахматы (6 век н. э.). З шахматамі звязаная новая з’ява ў гульні: фігуры атрымалі здольнасць рухацца ў розных кірунках. Напэўна, людзям спатрэбілася столькі часу, каб навучыцца гульням без кубікаў, бо матэматычных здольнасцяў людзей не хапала для абстрактных гульняў.

Да таго ж, у той час людзі не маглі ўявіць сабе гульні, вынік якіх не залежыць ад выпадковасці. У 1970-я набыла папулярнасць ідэя, што нават прадстаўнікі такой блізкай да нас цывілізацыі, як старажытная Грэцыя, верылі: імі кіруе звышнатуральны ўплыў. Першыя варыянты шахматных правіл, хутчэй за ўсё, таксама залежалі ад выпадковасці.

Прафесар амерыканскага Дартмуцкага каледжа Мэры Фланаган сцвярджае, што гульні звязаныя з акультнымі і фальклорнымі практыкамі. І там, і там выкарыстоўваюцца адны і тыя ж прадметы, напрыклад дошкі з малюнкамі. Лёгка пабачыць сувязь паміж выпадковымі вынікамі гульні і рытуаламі.

Такім чынам, стварэнне фактара выпадковасці было вельмі важным для таго, каб структураваць працэс гульні і даць жыццё тым гульням, якія ведае кожны з нас. Але калі мы навучыліся цалкам прыбіраць гэты фактар з працэсу гульні, мы атрымалі нашмат больш магчымасцяў.

Каментары

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла5

Палітвязень Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна1

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы23

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу14

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →