Былую палітзняволеную, выхавацельку дзіцячага садка з Віцебска будуць зноў судзіць
Былую палітзняволеную з Віцебска Ірыну Пярцову будуць судзіць за «экстрэмізм», паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Ірына выйшла на волю ў чэрвені 2023 года, адбыўшы двухгадовы тэрмін па справе віцебскіх перформансаў. Тым жа летам, пасля вызвалення, ёй прысудзілі адміністратыўны штраф за анлайн-пікетаванне — 1850 рублёў.
Заўтра яе зноў будуць судзіць — гэтым разам па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП. Суд адбудзецца ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Суддзя — Аляксей Макаранка.
Каментары