Юрый Васкрасенскі, удзельнік сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі, адчувае сябе рок-зоркай — угаворвае СМІ ўзяць у яго інтэрв’ю. Большасць беларускіх медыя адмаўляецца, але журналіст расійскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Варсобін пагадзіўся.
Вось новыя прызнанні Васкрасенскага. У кожнай новай гутарцы падрабязнасці сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА становяцца ўсё больш маляўнічымі.
***
Потым яны (Лукашэнка і Ціханоўскі) перайшлі на дзяцей. Прэзідэнт яму кажа: А чаго ты маіх дзяцей абзываў ва ўсіх роліках? Я тваіх жа не абзываю. Што дзеці мае табе зрабілі?
***
Ён адказаў: «Я даю вам слова, што гэта мой апошні тэрмін. Я клянуся сваімі дзецьмі». Гэта цытата. Таму любы можа зараз пісаць папраўкі. Цяпер па абласцях будуць запрашаць усіх апазіцыянераў.
***
— Але як можа чалавек пад следствам пісаць Канстытуцыю? Ды яшчэ разам з тымі, хто яго туды пасадзіў?!
— Ну, пасадзіў, выпусціў, нічога страшнага. Я жывы-здаровы. Усе палітычныя, хто выходзіць з СІЗА, разглядаюць свае тэрміны як ачышчэнне.
***
— Але вы ж разумееце, што галасаванне па Канстытуцыі арганізуюць тыя ж людзі, што правялі выбары. Даверу да іх у народа няма. Які сэнс?
— Мы задалі гэтае пытанне прэзідэнту. Ён сказаў, што ў выбаркамы будуць дапушчаныя ўсе, хто захоча. Што ён максімальна разлічвае на легітымнасць галасавання, як мяркуецца, у красавіку 2021-га.
***
— Як беларускія ўлады плануюць выйсці з крызісу? Які план?
— Лістапад-снежань — выпрацоўка новай Канстытуцыі. Гэта ўсё можна правесці галасаваннем у такіх СМІ, як «Советская Белоруссия», «Комсомольская правда». А вясной — рэферэндум. Новая канстытуцыя будзе дзейнічаць з наступнай восені.
— А хто будзе прэм'ерам, да якога пяройдзе вялікая частка паўнамоцтваў?
— Цяпер гэта Раман Галоўчанка.
— Ён стане фактычна кіраўніком дзяржавы?
— Так.
Каментары