Выбары-20204343

Камісія налічыла Ціханоўскай 244 галасы, а выбарцы даслалі 1850 фота бюлетэняў — топ мінскіх школ з дзіўнымі вынікамі

На сайце сістэмы «Голас» апублікаваныя вынікі падліку галасоў па розных выбарчых участках. Шмат на якіх з іх назіральнікам так і не паказалі выніковыя пратаколы. У прынцыпе, ужо і не пакажуць — фармальна ўчастковыя і раённыя камісіі спынілі сваю працу, значыцца, і пытацца няма ў каго.

Аднак на тых участках, дзе пратаколы ўсё ж з’явіліся, цікава параўнаць іх вынікі з колькасцю бюлетэняў, дасланых у падтрымку Святланы Ціханоўскай у «Голас».

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на некалькі сталічных школ, дзе розніца ў выніках галасавання шакуе.

Школа №61 (участак №42 Першамайскага раёна)

Найбольш анамальныя вынікі зафіксаваныя ў школе №61 на вуліцы Кірылы Тураўскага, да якой аднесеныя ўсе новыя дамы «Маяка Мінска». Таму колькасць выбарцаў тут завялікая, тысячы чалавек.

Па сведчанні людзей, у 16:00 у дзень галасавання ў чарзе ім паведамілі, што бюлетэні ўжо скончыліся. У выніку бюлетэні аднекуль усё ж з’явіліся, але тысячны натоўп чакаў магчымасці прагаласаваць да апошняй хвіліны.

Старшыня камісіі Аксана Пятровіч

Камісія на чале з педагогам-псіхолагам школы №61 Аксанай Пятровіч зафіксавала наступныя вынікі:

  • Лукашэнка — 745 (67,8%)
  • Ціханоўская — 244 (22,2%).
  • Агулам удзельнікаў галасавання — 1099 чалавек.

Аднак стваральнікі «Голаса» паведамляюць, што ў іх ёсць з гэтага ўчастка 1850 здымкаў бюлетэняў ад людзей, якія прагаласавалі за Ціханоўскую. Розніца з афіцыйнымі вынікамі — 1606 галасоў.

Школа №6 (участкі №68 і №69 Фрунзенскага раёна) 

У большасці мінскіх школ знаходзіліся адначасова некалькі ўчасткаў. Часам лічбы на іх кардынальна адрозніваліся, часам прыкладна супадалі.

Дырэктарка школы №6 Галіна Гетманчук

Школа №6 на вуліцы Янкоўскага ў Сухараве — самы яскравы прыклад адразу двух анамальных участкаў. Яе дырэктарка Галіна Гетманчук уласнаручна ўзначаліла адну з камісій. Другую — настаўніца пачатковых класаў Вольга Станішэўская.

Участак №68 (старшыня — Станішэўская):

  • Лукашэнка — 1324 (69,7%)
  • Супраць усіх — 317 (16,7%)
  • Ціханоўская — 117 (6,2%)
  • Агулам удзельнікаў галасавання — 1899 чалавек.

У базе «Голаса» 970 здымкаў бюлетэняў ад людзей, якія прагаласавалі за Ціханоўскую. Розніца з афіцыйнымі вынікамі — 853 галасы.

Участак №69 (старшыня — Гетманчук):

  • Лукашэнка — 1179 (63,1%)
  • Супраць усіх — 366 (19,6%)
  • Ціханоўская — 115 (6,2%)
  • Агулам удзельнікаў галасавання — 1868 чалавек.

У базе «Голаса» 789 здымкаў бюлетэняў ад людзей, якія прагаласавалі за Ціханоўскую. Розніца з афіцыйнымі вынікамі — 674 галасы.

Школа №105 (участкі №18 і №19 Маскоўскага раёна) 

Трэцяй ілюстрацыяй дамо школу №105 на вуліцы Хмялеўскага ў Грушаўцы. Чым адметная яна?

Тут былі два ўчасткі. 

Участак №18, да якога аднесеныя жыхары новых дамоў па праспекце Дзяржынскага, аб’яднаныя абаронай Грушаўскага сквера. Гэта месца, дзе сканцэнтраваны наймагутны пратэстны электарат — у дамах цяпер вывешваюць 20-метровыя бел-чырвона-белыя сцягі.

Дырэктарка школы Валянціна Саковіч была тут намесніцай старшыні камісіі. А ўзначальвала камісію завуч Вольга Мельнікава.

Вольга Мельнікава (злева) і Валянціна Саковіч (справа). Фота Надзеі Бужан

Участак №19 — старыя дамы Грушаўкі, тут больш пенсіянераў і падтрымка Ціханоўскай не такая выразная.

Тым не менш вынікі былі супрацьлеглыя.

Участак №18, «пратэстны»

  • Лукашэнка — 954 (60,5%)
  • Супраць усіх — 366 (21,9%)
  • Ціханоўская — 198 (12,6%)
  • Агулам удзельнікаў галасавання — 1578 чалавек.

У базе «Голаса» 884 здымкі бюлетэняў ад людзей, якія прагаласавалі за Ціханоўскую. Розніца з афіцыйнымі вынікамі — 686 галасоў.

Падлік галасоў на ўчастку №18. Фота Надзеі Бужан
Стос бюлетэняў у падтрымку Ціханоўскай у руках старшыні камісіі. Фота Надзеі Бужан

Участак №19, «непратэстны»

  1. Ціханоўская — 545 (52,9%)
  2. Лукашэнка — 389 (37,7%)
  3. Супраць усіх — 58 (5,6%)
  4. Агулам удзельнікаў галасавання — 1031 чалавек.

Адметна, што назіральнікі, якія сядзелі на ўваходзе ў школу, зафіксавалі ў дзень выбараў 3000 удзельнікаў галасавання — стаялі гіганцкія чэргі. Камісіі ж налічылі ў паўтара раза менш людзей.

***

Іншыя анамальныя месцы Мінска:

  • гімназія №43 — участак №22 Фрунзенскага раёна — 126 галасоў за Ціханоўскую ў пратаколе — 915 фота бюлетэняў.
  • школа №197 — участак №50 Першамайскага раёна — 85 — 699.
  • школа №151 — участак №74 Фрунзенскага раёна — 109 — 689.
  • школа №59 — участак №32 Фрунзенскага раёна — 77 — 637.
  • школа №99 — участак №103 Фрунзенскага раёна — 108 — 638.
  • школа №23 — участак №13 Фрунзенскага раёна — 95 — 616.

Каментары43

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі1

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА11

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі1

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі

Галоўнае
Усе навіны →