Канапацкая адносіла каля 110 тысяч подпісаў, а ёй залічылі 146 тысяч. Тое самае ў Чэрачня
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая раней заяўляла, што здала крыху больш за 110 тысяч подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры. Але ЦВК напісаў ёй 146 тысяч пацверджаных подпісаў.
«Пакуль бачым, што будзе трохі болей за 110 000, але гэтага і дастаткова для праходжання ў наступны этап. Мне хапае. Я — не брутальны алень, які патрэсвае россыпам з сотняў тысяч подпісаў на галінастых рогах, спрабуючы запалохаць імі яшчэ больш мацёрага. Хаця жыццё падкідвае нечаканыя прыемныя сюрпрызы», — пісала Канапацкая.
Сёння ж ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах. І ў Ганны Канапацкай 146 588 подпісаў.
Падобная сітуацыя ў Сяргея Чэрачня. Ён адносіў 106 тысяч — а яму залічылі 143 тысячы.
Каментары