Лекары Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Бялградзе выратавалі жыццё прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Сербіі Злацібор Лончар, перадае сербскае тэлебачанне.
У Вучыча хранічныя, але нязначныя праблемы з сэрцам. І стан яго здароўя пагоршыўся ў пятніцу, 15 лістапада, калі ён вырашыў пракансультавацца з лекарамі акадэміі.
Адразу пасля медабследавання лекары прыйшлі да высновы, што здароўе прэзідэнта Сербіі ў небяспецы.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч трапіў у бальніцу з-за праблем з сэрцам 15 лістапада.
Каментары