КНДР запусціла некалькі супрацькарабельных ракет, якія праляцелі каля 200 кіламетраў і ўпалі ў мора, паведамляюць узброеныя сілы Паўднёвай Карэі. Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскай арміі, ракеты былі запушчаныя з ўсходняга ўзбярэжжа КНДР.
«Паўночная Карэя запусціла некалькі неапазнаных рэактыўных снарадаў, як мяркуецца супрацькарабельных ракет, у кірунку Японскага мора, з раёна Вонсана, правінцыя Канвонво», - цытуе Рэнхап паведамленне паўднёвакарэйскіх узброеных сіл.
На думку паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, КНДР такім чынам прадэманстравала, што здольная праводзіць высокадакладныя пускі па буйных ваенных караблях.
Каментары