З 4 да 24 мая ў Мінску праходзіць міжнародная выстава World Press Photo 2017.
На выставе можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года. Экспазіцыя будзе адкрытая для наведвання з 12:00 да 21:00 у прасторы ЦЭХ, Кастрычніцкая 16.
Сусветнае прэс-фота года:
19 снежня турэцкі афіцэр паліцыі Меўлют Мерт Алтынташ забіў расійскага амбасадара Андрэя Карлава падчас выступу дыпламата ў мастацкай галерэі ў Анкары (Турцыя).
Пераможца ў намінацыі «Актуальныя тэмы» — першае месца
9 ліпеня 27-гадовая амерыканка Аіша Эванз адстойвае сваё меркаванне ля паліцэйскага дэпартаменту Батан-Руж падчас дэманстрацыі супраць паліцэйскага гвалту ў дачыненні чорнага насельніцтва ў Луізіяне.
Штодзённасць — першае месца, адзінкавае фота:
Сакавік. Наджыба трымае свайго двухгадовага пляменніка Шабіра, якога параніла выбухам бомбы. Выбух у сталіцы Афганістану Кабуле забіў ягоную сястру. Бомба здэтанавала, калі дзеці ішлі ў школу.
Пераможца ў намінацыі «Агульныя навіны» — першае месца, адзінкавае фота
Дзяўчынка стаіць знадворку, пакуль члены антытэрарыстычнага батальёна Іракскіх войскаў адмысловага прызначэння (ІВАП) абшукваюць дамы ў прамысловай зоне Гугжалы — усходнім прадмесці Масулу — падчас вызвалення гэтага іракскага горада.
Спорт — першае месца, серыя фота. Фрагмент
Рэгбі-клуб «Брудны Ёрк» (Muddy York), заснаваны ў 2003 г. — першая ў Таронта прыязная да геяў каманда. Яна паўстала, каб зняпраўдзіць думку, што мужчыны-геі не прыдатныя для жорсткіх відаў спорту накшталт рэгбі, і каб змагацца са стэрэатыпамі што да спартоўцаў-геяў. У Канадзе цяпер ёсць тры прыязныя да геяў каманды.
Прырода — першае месца, серыя фота. Фрагмент
У Азіі імкліва расце попыт на рогі насарога, якія здаўна цэняцца за іх медычныя вартасці. Рост дабрабыту ў рэгіёне азначае, што ўсё больш людзей могуць дазволіць сабе гэты тавар, нягледзячы на надзвычай вялікі кошт.
* * *
Астатнія фотагісторыі вы можаце ўбачыць у прасторы ЦЭХ, Кастрычніцкая 16, Экспазіцыя будзе адкрытая для наведвання з 12:00 да 21:00.
Сёлета на прэстыжны сусветны конкурс фатаграфіі падаліся 19 беларускіх фатографаў, але, на жаль, ніхто з іх не патрапіў у спіс пераможцаў.
Каментары