25 чэрвеня — беларускамоўная вандроўка «Архітэктурныя каштоўнасці Заходняй Беларусі»
Маршрут падарожжа: Сынкавічы – Слонім – Ружаны – Косава.
Удзельнікі вандроўкі завітаюць у адну з найпрыгажэйшых цэркваў краіны, шэдэўр абарончага дойлідства сынкавіцкую царкву Святога Міхаіла,
праедзем старажытнымі вуліцамі Слоніма, убачым былую веліч Ружанскага палацу Сапегаў,
пазнаёмімся с мясцінамі, дзе нарадзіўся і быў выхаваны змагар за волю трох народаў Тадэвуш Касцюшка,
наведаем Косаўскі палац Пуслоўскіх, што паўстае з нябыту апошніх дзесяцігоддзяў і зноў набывае былое хараство.
Дата вандроўкі: 25 чэрвеня (субота), маршрут: Мінск - Сынкавічы - Слонім - Ружаны - Косава - Мінск.
Цана: 350 000 рублёў.
Запіс і падрабязнасці па тэлефонах: (29)7652545, (29)6506102, (17)2223321 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713
Каментары