Грамадства11

На Гомельшчыне замест Хэлаўіна будуць святкаваць Вялесаву ноч

Ва ўмовах фактычнай забароны адзначаць папулярныя заходнія святы гомельскія клубы падмяняюць іх расійскімі. Замест Хэлаўіна яны клічуць наведвальнікаў на «Вялесаву ноч», якая пазіцыянуецца як славянскі аналаг гэтага свята, піша «Флагшток».

Калаж: Аргументы и факты

Вялес у старажытнарускай міфалогіі — гэта «жывёльны бог», заступнік жывёлы, лясоў, сельскай гаспадаркі і магіі.

Паводле тэорыі асноўнага міфа, Вялес — змеепадобны бог, які жыве на Зямлі, антаганіст нябеснага грамабоя Перуна.

Вечарыну ў гонар Вялеса анансавалі, у прыватнасці, гомельскі клуб «Нема» і жлобінскі Relax Club & Exclusive. У гомельскай установе абяцаюць варажбу, магічныя рытуалы, прысутнасць шаманаў, ведзьмаў, лесуноў і русалак, а ў жлобінскім клубе — «самую страшную ноч у годзе» з фотазонай і падарункамі.

У выніку сутнасць застаецца тая ж: папулярызацыя «нячыстай сілы», «зносін з мёртвымі», шанаванне паганскага бога Вялеса.

Скрыншоты старонак клубаў у інстаграме

Ідэя замены гэтага свята «Вялесавай ноччу» прыйшла ў Беларусь з Расіі. Там вечарыны пад такой назвай масава ладзяць замест Хэлаўіна ў школах, што крытыкавалі нават прыхільнікі «рускага свету».

Дарэчы, у некаторых гомельскіх установах, у тым ліку дзіцячых, усё ж маюць намер адзначыць менавіта Хэлаўін, як сказана ў аб'явах. Але афіцыйна свята будзе мець іншыя назвы. Пры гэтым праграмы Хэлаўіна не такія «дэманскія», як у «Вялесавай ночы», — віктарыны, квэсты, танцы.

Каментары1

  • Янка
    30.10.2024
    Цікава, што ў Мордары импартазамяшчальныя эксперыменты з выкарыстаннем паганскага бога Велеса даволі хутка скончыліся, бо ад прадчування канкурэнцыі заверашчала кіраўніцтва гундзяеўскай секты пад назвай РПЦ. У прыватнасці з мэтай змагання супраць ідалапаклонства гундзяеўцы сёлета дамагліся злямантавання статуі Велеса на гары Маўра у Валагодскай вобласці. Зараз у Расеі спрабуюць замяніць Хэлаўіна нейкім незразумелым наваўтварэннем пад назвай "Гарбузовы спас", пад які адчайна спрабуюць прыдумаць РПЦ-friendly легенду.

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр6

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр

Усе навіны →
Усе навіны

Леанід Кучма: «Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец»13

У ЗША знайшлі раней невядомы вальс Шапэна1

«Супернікі» — гарэзлівы серыял пра сэкс, інтрыгі і брытанскія эліты

Карыстаецеся вадкасцю для паласкання рота штодня? Дактары засцерагаюць ад гэтага4

Выставілі на продаж аўтарынак у Малінаўцы1

На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

Курапаты: на сёння вядома амаль усё11

З 1 студзеня пенсіянеры, якія працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію2

«Падумалі, што будуць «Тры чарапахі», аказалася — дзяржаўны гімн». Што і як цяпер слухае моладзь у Беларусі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр6

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр

Галоўнае
Усе навіны →