Каханне і сэкс2727

Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ

Прапагандыстка БТ падзялілася, што пабралася шлюбам.

Ксенія Лебедзева. Фота: сацсеткі

Вяселле прайшло 26 кастрычніка.

«Дарагія сябры, люблю, цалую, абдымаю! Вялікі дзякуй усім за віншаванні, цёплыя словы і пажаданні ў наш адрас!!! Хутка падрабязнасці гэтай цудоўнай падзеі», — напісала яна.

Для 36-гадовай Ксеніі (дзявочае прозвішча якой Рачкова) гэта ўжо трэці паход у ЗАГС. Упершыню яна выйшла замуж ва ўзросце 23 гадоў. Яе абраннікам стаў іншаземец па прозвішчы Альхмам, які быў медыкам і вучыўся ў Беларусі. Дзеля таго кахання Ксенія нават пагадзілася змяніць рэлігію і прыняла іслам.

Шлюб не пратрываў доўга. Прыкладна праз два гады пара развялася. Паводле слоў Ксеніі, гэта была яе ініцыятыва. Адной з прычын яна назвала свой страх з'язджаць у зусім чужую краіну.

У час працы на жаночым партале velvet.by у Ксеніі з’явіўся прыхільнік, які пісаў кампліменты журналістцы пад яе тэкстамі і прызнанні ў каханні ў яе блогу. Кавалер уразіў дзяўчыну сур'ёзнымі намерамі: ён казаў пра тое, што дзеля будучых дзяцей гатовы адмовіцца ад курэння і алкаголю, сачыць за рэжымам дня, пачаць займацца спортам і прымаць вітаміны.

Апафеозам той гісторыі кахання стала невялікае вяселле, якое адбылося ў дзень нараджэння Ксеніі — 12 снежня 2014 года. Ад другога мужа яна і атрымала прозвішча Лебедзева. Але і тыя адносіны пратрывалі не вельмі доўга.

Дзяцей у Ксеніі няма.

Прыхільнікі віншуюць у сацсетках Лебедзеву і яе абранніка Алега са святам.

Імаверна, новым мужам прапагандысткі стаў калега — рэжысёр БТ Алег Даўгаполаў. З ім Ксенія ездзіла ў камандзіроўку на Данбас, а таксама год таму адпачывала на Азоўскім моры (каля Новаазоўска).

Алег Даўгаполаў. Фота: яго старонка ў фэйсбуку
Вяселле Лебедзевай. Фота: сацсеткі

Каментары27

  • Лабадена
    29.10.2024
    Паведамце хто-небудзь Мантасу ў летувіскую турму пра шчасце ягонай каханкі.
  • даведка
    29.10.2024
    3 брак > родить ребёнка > лечь под поляка > показать жопу... Жизнь по накатанной.
  • Индеец
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»2

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Усе навіны →
Усе навіны

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым11

Балет Наталлі Падольскай не здолеў падняць спявачку на сцэне ВІДЭА8

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект19

Мужчына палятаў над Віцебскам на канапе з дапамогай паветранага шара. Чым гэта скончылася1

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад і адрасы мерапрыемстваў па ўсім свеце2

«Усе размаўляюць на рускай? Не, не і яшчэ раз не». Расійскі журналіст расказаў пра свой водпуск у Беларусі13

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»2

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Галоўнае
Усе навіны →