Свет1414

Каспараў заклікаў выдаліць Пуціна як ракавую пухліну

Расійскі апазіцыянер Гары Каспараў, выступаючы ў сераду, 4 сакавіка, на слуханнях у Сенаце ЗША, заклікаў сусветную супольнасць працягнуць ізаляцыю прэзідэнта Расіі і падтрымаць Украіну пастаўкамі зброі.

DPA

«Немагчыма дамаўляцца з ракавай пухлінай, — цытуе экс-чэмпіёна свету па шахматах агенцтва AFP. — Як і ракавая пухліна, Уладзімір Пуцін і яго эліты павінны быць выразаныя». Па словах апазіцыянера, неабходна прымусіць расійскіх алігархаў, якія падтрымліваюць Пуціна, адвярнуцца ад яго пад пагрозай таго, што інакш яны самі апынуцца па-за гульнёй.

Каспараў таксама ўсклаў на Пуціна адказнасць за забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

«Барыс Нямцоў быў забіты, таму што гэта магло адбыцца. Пуцін і яго эліты лічаць, што пасля 15 гадоў ва ўладзе для іх няма нічога немагчымага, няма такой чырвонай рысы, якую яны не могуць перасекчы», - заявіў ён.

Тэма сенацкіх слуханняў была афіцыйна пазначаная як «расійская агрэсія ва Усходняй Еўропе». Гаворка ішла як пра супрацьстаянне ўкраінскай арміі і прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, так і пра напружанай сітуацыі ў Малдове і Грузіі. У якасці госця ў слуханнях прыняў удзел экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Каментары14

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →