Мінскія музеі не адчулі прытоку турыстаў у сувязі з ЧС па хакеі
Сталічныя музеі пакуль не адчулі значнага прытоку турыстаў у сувязі з правядзеннем у Мінску чэмпіянату свету па хакеі.
Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Валянціна Макарава на прэс — канферэнцыі 15 мая.
«Нягледзячы на тое, што музеі працуюць да 23—24-й гадзіны, некаторыя дырэктары тэлефануюць і кажуць, што мала наведвальнікаў — можа, 20 чалавек прыходзіць пасля 17 гадзін, — сказала яна. —
Але гасціннасць ёсць гасціннасць — будзем працаваць (і ў вячэрні час)».
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Алега Рыжкова, музей наведваюць у тым ліку і замежныя заўзятары. «Улічваючы, што ў нас ёсць зніжкі для гасцей чэмпіянату свету па прад'яўленні білета, ідуць людзі, і гэта дзіўна, таму што заўзятары — гэта пэўная каста, і тое, што людзі знаходзяць час наведаць музей, гэта ўжо цешыць», — сказаў ён.
-
Алёна Ланская расказала, як стварыла кліп з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся
-
У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей
Каментары