Усяго патроху4242

23-гадовая гімнастка Ксенія Санковіч – хто паляцеў у Сочы ў кампаніі Лукашэнкі? ФОТЫ

фоты з архіву Ксеніі Санковіч, прадастаўленыя парталам pressball.by і goals.by

«Свая» ў саліднай кампаніі

Хакейны трэнер Міхаіл Захараў, святар Фёдар Поўны, тэнісіст Сяргей Цяцерын, мільянеры Аляксандр Шакуцін і Юрый Чыж… – склад «каманды», разам з якой Аляксандр Лукашэнка выязджае на гарналыжны адпачынак, збольшага стабільны. Дарэчы, усе яны — жыхары элітных Драздоў.

Але на святочным «чаяпіцці» ў гонар перамогі біятланісткі Дар’і Домрачавай сярод гасцей можна было пазнаць яшчэ адзін твар. У саліднай кампаніі апынулася гімнастка Ксенія Санковіч.

Прычым дзяўчына не проста сарамліва ўсміхалася ў баку, а нават прамовіла тост.

Глядзець з 3:40

«За жанчын, у якіх ёсць мужчынскі характар! Таму ў добрым сэнсе ўсім вам, дзяўчонкі, якія сёння змагаліся, у нейкай ступені таксама мець мужчынскую жылку, якая дапамагае вам перамагаць», — узняла келіх Ксенія Санковіч.

Алімпійская прызёрка

Спартыўныя дасягненні Ксеніі добра вядомыя заўзятарам. На летняй Алімпіядзе ў Пекіне яна выйграла бронзавы медаль, а ў Лондане – срэбра.

Ксенія Санковіч — трэцяя злева.

Уражанні ад спаборніцтваў былі незабыўныя. «Усе казалі, што будзем жыць у Алімпійскай вёсцы. І я чамусьці падумала, што мы рэальна жыць будзем у нейкай вёсцы, як вось у нас у Беларусі. А потым прыехала, убачыла і падумала: «Ух. ні фіга сабе вёска!» - казала Ксенія ў інтэрв’ю Tribuna.com (Goals.by).

Абедзве ўзнагароды Санковіч атрымала ў групавых практыкаваннях.

Цікавы і фінансавы аспект паспяховых выступленняў. Перамогі прынеслі гімнасткам $30 тысяч у 2008 годзе і $75 тысяч у 2012-м.

Цяпер Ксеніі ідзе 24-ы год. Для мастацкай гімнастыкі гэта замнога, таму ў канцы 2012-га дзяўчына скончыла кар’еру, саступіўшы пляцоўку яшчэ маладзейшым.

Гімнастка-мільянерка

Калі ў пошукавай сістэме Google набраць па-руску «Ксенія Санковіч», разумная машына адразу выдасць падказку «… і Юрый Чыж». Чаму? Гуглу лепш ведаць.

Ксенія Санковіч з Юрыем Чыжом (справа) і Уладзімірам Япрынцавым (злева)

Але пэўную сувязь гімнасткі з самых багатым беларускім бізнэсоўцам можна знайсці. Санковіч пазалетась набыла кватэру ў скандальна вядомым доме «Ля Траецкага», які будаваў «Трайпл» Юрыя Чыжа.

Цяпер гімнастка – уласніца гіганцкай аднапакаёўкі са свабоднай планіроўкай. 223 м2 агульнай плошчы — гэта амаль як пяць стандартных мінскіх двухпакаёвак. Рынкавая цана такой кватэры, калі паглядзець аналагічныя прапановы, можа сягаць $750 тысяч.

Чаму яна вырашыла набыць кватэру менавіта ў гэтым доме? «Складана адказаць. Неяк захацелася, вось і набыла», – прызналася Санковіч карэспандэнту Tribuna.com.

Але ў новай кватэры гімнастка пакуль не жыве. Усё ж рамонт — доўгая справа. Дый жыллё «Ля Траецкага» — не адзіная нерухомасць Ксеніі.

Некалькі гадоў таму яна стала гаспадыняй трохпакаёўкі ў адным з новых дамоў па вуліцы Прытыцкага, каля станцыі метро «Кунцаўшчына». Тая кватэра ацэньваецца на рынку мінімум у $110 тысяч. Вядома ж, пры будаўніцтве яна каштавала Санковіч значна танней.

Як мінімум $860 тысяч нерухомасці — добры пачатак для маладой дзяўчыны.

Тата-рэкардсмен і тата-адвакат

У Ксеніі Санковіч няпростыя бацькі. Яе тата Андрэй Санковіч калісьці сам займаўся спортам. Ягоны нацыянальны рэкорд па скачках у вышыню дагэтуль не пабіты.

У 1993-м Санковіч-старэйшы скочыў на 2,34 м. Аднак кар’ера ў спартоўцаў нядоўгая, таму Андрэй у выніку абраў больш перспектыўную прафесію — адваката.

«Ён прыходзіў дахаты і распавядаў пра свае справы. Я заўсёды, адкрыўшы рот, слухала. Вядома, падзялілася б цікавымі гісторыямі, але адвакацкая таямніца бацькі не дазваляе разбалбатацца». Нялішнім будзе нагадаць, што падрабязнасці справаў сваіх падабаронных адвакат не мусіць расказваць нікому, для дачкі выключэнне не робіцца таксама.

У 2011-м Санковіча абіралі старшынёй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Аднак Міністэрства юстыцыі прызнала сход нелегітымным, на хвалі ціску на адвакацкую супольнасць.

Дарэчы, Андрэй Санковіч абараняў у судзе фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках Дзмітрыя Новіка. Хлопец часткова прызнаў віну і быў асуджаны на 3,5 года. Праз паўгода ён быў вызвалены.

Студэнтка года

Ксенія вырашыла пайсці па шляху бацькі. Сёлета яна давучылася на юрыдычным факультэце БДУ. Прычым адукацыю атрымлівала на дзённай форме навучання. Праз спаборніцтвы экзамены часцяком даводзілася здаваць са спазненнем, прызнавалася яна.

Для ўніверсітэта такія студэнты — знаходка, бо спартыўныя спаборніцтвы паміж ВНУ ніхто не адмяняў. Нядзіва, што падчас вучобы Ксенія атрымлівала ўзнагароду «Студэнтка года» ў намінацыі «Спорт».

Каментары42

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?9

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

«Палкоўнікі нам не патрэбныя». Стралкова-Гіркіна ўсё ж не адправяць з калоніі на вайну1

Апытанне: Харыс выйграла тэледэбаты з Трампам2

Кавалеўскі: Што мінскі рэжым дакладна не зможа зрабіць на сёння — гэта спыніць сваю падтрымку Расіі ў вайне

За дапамогу палітвязням судзяць доктара-касметолага з вялікім стажам2

У Беларусі збіраюцца вырабляць інавацыйную мяккую карамель. Гэта як?

Дзяржкантроль затрымаў прадпрымальнікаў, якія арганізавалі шэрыя схемы праз Wildberries і Ozon1

Каліноўскі, Шрэк, Nokia 3310. Ціханоўская запоўніла анкету, як у дзяцінстве7

Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА10

У Калінкавічах прадаюць 34-гадовы Фальксваген Пасат ажно за $10 тысяч. У чым прыкол?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?9

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →