4—5 морквінаў, 800 г свежага гароху ў стручках, 3—4 кавалачкі цукру, соль, кроп, 1—1,5 лыжкі масла, 0,5 лыжкі мукі, некалькі лыжак булёну.
Каб прыгатаваць гэтую страву з двух гатункаў гародніны, трэба спачатку моркву патушыць асобна, а гарох адварыць у падсоленай вадзе асобна да паўгатоўнасці. Затым моркву і адцэджаны гарох трэба змяшаць, дадаць масла, соль, муку, кроп, даліць булёну і патушыць да гатоўнасці. У посныя дні замест булёну можна выкарыстаць ваду, а масла тады пакласці трохі больш.
З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.
Падрыхтавала НБ
Каментары