Ежа55

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт

Здзівіце сям'ю і сяброў гэтай цудоўнай вячэрай з траскі.

Pan-fried Norwegian cod with pumpkin and brussels sprouts
Фота: fromnorway.com

Каб прыгатаваць траску, спатрэбіцца:

  • 600 г філе траскі, вычышчанай ад скуры і костак
  • 1 ст. л. масла
  • алей — найлепш аліўкавы
  • соль і перац

Для гарбузовага пюрэ:

  • 500 г гарбуза
  • 2 ст. л. алею — найлепш калі аліўкавага
  • 2 зубчыкі часнаку
  • 2 ст. л. масла
  • 1 ст. л. вяршкоў
  • вада

Марынаваны гарбуз:

  • 100 г гарбуза
  • 100 мл яблычнага воцату
  • 100 мл вады
  • 100 г цукру

 Для гарніру з брусельскай капусты:

Соус:

  • 100 г масла
  • 4 ст. л. соевага соусу
  • 1 лайм

Як гатаваць:

Пачніце з наразання рыбы на кавалкі вагой прыкладна 150 грамаў.

Прыпраўце соллю і перцам.

Абсмажце на сярэднім агні з алеем каля 1-2 хвілін. Зменшыце агонь і дадайце масла. Паліце траску маслам і гатуйце яшчэ хвіліну.

Гарбузовае пюрэ:

Абярыце гарбуз і нарэжце яго невялікімі кубікамі. Абсмажце з дробна нарэзаным часнаком і аліўкавым алеем.

Дадайце ваду і тушыце гарбуз да мяккасці. Зліце трохі вадкасці і змяшайце да аднастайнай масы з маслам і сліўкамі з дапамогай міксера.

Прыпраўце па гусце соллю і перцам.

Марынаваны гарбуз:

Абярыце гарбуз і нарэжце тонкімі палоскамі.

Змяшайце воцат, ваду і цукар.

Давядзіце да кіпення, перш чым заліваць гэтай сумессю палоскі гарбуза.

Брусельская капуста:

Вымыйце і ачысціце капусту.

Падзяліце на дробныя лісцікі.

Хутка абсмажце на патэльні на моцным агні з маслам.

Прыпраўце соллю на свой смак.

Соус:

Растапіце масла і абсмажце на патэльні да арэхава-карычневага колеру. Дадайце соевы соус і сок лайма.

Каментары5

  • ружовапопкавы юнга
    08.11.2024
    оу, ес. май ) кэп
  • Кіра
    08.11.2024
    Жвір, а гаспадар сам сабе не можа прыгатаваць вячэру, ён толькі можа на канапе сядзець ды пісаць каменты на НН?
  • Жвір
    08.11.2024
    Кіра, ха! Лёгка!
    І, заўважце, гэта ў той час(!), калі ёсьць нават дастаўка з рэстаранаў і кафэ! Рабіце высновы...:)

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ1

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ1

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →