Грамадства3030

Дзмітрый Паўлічэнка выступіў з афіцыйнай заявай наконт абвінавачванняў у забойствах палітыкаў

На сайце асацыяцыі ветэранаў спецназу «Гонар» з'явілася заява старшыні асацыяцыі Дзмітрыя Паўлічэнкі наконт сведчанняў Юрыя Гараўскага, які ў інтэрв'ю DW распавёў пра датычнасць да выкрадання вядомых людзей у 1999 годзе.

Паўлічэнка зазначае, што несумленныя СМІ і прыватныя асобы спрабуюць зганьбіць яго і спецназ у цэлым, распаўсюджваючы такія заявы.

«Гараўскі праходзіў службу ў адным з падраздзяленняў брыгады аператыўнага прызначэння ў 1990-х, і ў канцы 1999 года здзейсніў крымінальнае злачынства, быў судзімы, адбываў тэрмін у СІЗА №1», — зазначае Паўлічэнка і дадае, што Гараўскі быў звольнены за дыскрэдытацыю высокага звання спецназаўца.

Ён зазначае, што ад імя асацыяцыі «Гонар» Гараўскаму некалькі гадоў аказвалася матэрыяльная дапамога. «Я праявіў спагаду да гэтага хворага чалавека, які загнаў сябе ў кут», — падкрэслівае былы спецназавец.

«І зараз прашу вас праявіць цярплівасць да хворага душой і целам Гараўскага. Нікому больш за сябе ён гэтымі выдуманымі «паказаннямі» не нашкодзіць. Час пакажа і рассудзіць», — падкрэслівае Дзмітрый Паўлічэнка.

Ён просіць ды папярэджвае людзей, якія не маюць да спецназу і ветэранскай арганізацыі ніякага дачынення, не рабіць ніякіх заяваў, не склікаць канферэнцый і іншых зборышчаў, а таксама не рабіць ніякіх укідаў у СМІ.

Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара

Паўлічэнка вельмі дзіўна пракаментаваў абвіначванні ў датычнасці да забойства Захаранкі і Ганчара. Па-рознаму розным СМІ 

Юрый Гараўскі адказаў на абвінавачванні ад Паўлічэнкі ў хлусні

Каментары30

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме6

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд15

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме6

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →