Грамадства77

Экс-спецназавец Юрый Гараўскі адказаў на абвінавачванні ад Паўлічэнкі ў хлусні

DW

Экс-баец спецатрада МУС Беларусі, які прызнаўся ў саўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнкі, распавёў DW, як змянілася яго жыццё пасля інтэрв'ю, і адказаў на словы Паўлічэнкі, што ён нібыта піў і сядзеў у турме.

Паўлічэнка адмаўляе датычнасць САХРа да гэтага часу не раскрытых знікненняў. У адказ на прызнанні Гараўскага ён заявіў, што ў 1999 годзе той не служыў, а адбываў пакаранне за вымагальніцтва, і абвінаваціў яго ў п'янстве. Крыху пазней ён забраў свае словы назад, заявіўшы, што ўсё пераблытаў і наогул не памятае такога байца. DW спытала Юрыя Гараўскага пра яго ўласную рэакцыю на публікацыю і папрасіла пракаментаваць абвінавачванні ў хлусні.

DW: Якія пачуцці ў вас выклікала публікацыя інтэрв'ю і фільма з вашым удзелам?

Юрый Гараўскі: Камень зваліўся з душы. Цяпер я магу дыхаць на поўныя грудзі і да канца ўжо ісці паказваць, што здзяйсняла ўлада (…).

— Вы папрасілі прытулку ў еўрапейскай краіне. Як паўплываў выхад фільма на стаўленне да вас у інтэрнаце для бежанцаў?

— Да мяне і так тут добра ставіліся, бо я не парушаю законаў, вучу мову, працую, гэта значыць, мяне са станоўчага боку характарызуюць. Але пасля выхаду фільма і інтэрв'ю адміністрацыя стала да мяне яшчэ больш лаяльная. Мне сказалі, што цяпер засталося толькі чакаць (рашэнні па хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку).

Якой была рэакцыя вашых знаёмых і сяброў?

— Для маіх блізкіх і знаёмых гэта было як халодны душ.

— У адказ на ваш аповед пра дачыненне САХРа да забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага Дзмітрый Паўлічэнка сказаў, што вы былі дрэнным салдатам, займаліся вымагальніцтвам і ў п'яным выглядзе патрапілі ў аўтакатастрофу. А калі журналісты патэлефанавалі яму ў другі раз, ён ужо заявіў, што ўсе пераблытаў і ніякага Гараўскага не памятае. Як вы можаце гэта пракаментаваць?

— Я не ведаю, чаму Паўлічэнка так аднекваецца ад мяне. Але я вам магу сказаць адно. Я пачынаў праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай часці 3214, у трэцяй роце першага батальёна. На той момант першай ротай у батальёне камандаваў менавіта Паўлічэнка. Потым ён пайшоў на павышэнне ў глаўк в/ч 5448, і камандзірам стаў старшы лейтэнант Мікша. Пад яго камандаваннем я адслужыў тэрміновую службу і вясной, у маі месяцы, я да Мікшы падыходзіў і казаў: «Дзмітрый Яўгенавіч, у мяне на грамадзянцы перспектыў асаблівых няма, можна я ў вас застануся тут у частцы?» Ён сказаў: «Так, падыдзі да Паўлічэнкі».

Так я пазнаёміўся з Паўлічэнкам, ён мне сказаў заставацца. І з таго моманту мы з ім пачалі мець зносіны. Натуральна, ён назіраў за мной, за маімі ўчынкамі, як я фізічна падрыхтаваны, ці маральна ўстойлівы, якія ў мяне даныя.

З нагоды таго, што я бухаў: я ніколі ў жыцці не напіваўся так, каб не памятаць нічога. Я катэгарычна (дрэнна) стаўлюся да спіртнога, бо, калі я перабіраю, у мяне пачынаюцца «верталёцікі», я пачынаю абдымаць «белага сябра» — то-бок ўнітаз, мне становіцца дрэнна. Я адзін раз паспрабаваў, запомніў гэтыя адчуванні і не хачу паўтараць. Так што я непітушчы, і тое, што я бухаў тыднямі, — гэта ўсё няпраўда.

— А што наконт слоў Паўлічэнкі, што вы патрапілі ў аўтакатастрофу ў п'яным выглядзе, у той час як вы кажаце, што гэта быў замах?

— Я не мог у п'яным выглядзе сядаць за руль — гэта раз. Я працаваў у людзей, ехаў на службовай машыне, там дарога паварочвала направа. І ў мяне на хуткасці ўляцела фура. Наступствы вы ведаеце: трэпанацыя чэрапа, пералом хрыбетніка, пералом вертлужнай упадзіны нагі.

Мая былая жонка патэлефанавала аднаму з людзей у атрадзе, сказала, што Юра трапіў у аўтакатастрофу. У той жа дзень Паўлічэнка прыехаў з галоўным доктарам шпіталя МУС. Там жа ў 9-м шпіталі (у Мінску) сабралі кансіліум дактароў, але чакалі заканчэння аперацыі. І калі аперацыя скончылася, загадчык дзіцячай неўралогіі сказаў: «Ён не транспартабельны, таму застаецца тут, у 9-м шпіталі на Сямашкі». І я застаўся пад кантролем, скажам так, структуры зверху.

— Паўлічэнка таксама сказаў, што вы нібыта былі асуджаны за вымагальніцтва. Гэта праўда?

— Крымінальная справа была.

— Але ж да гэтага вы казалі нам, што не былі асуджаныя.

— Я тады вырашыў прамаўчаць пра гэта. Але сёння бачу, што ўсё маё жыццё, усю бялізну выварочваюць навыварат.

— Што менавіта адбылося?

— Я і Будзько пад'ехалі да знаёмых Паўлічэнкі па яго просьбе, сказалі, што мы ад яго. Яны нам патлумачылі ўсю сітуацыю, ну і мы пачалі разбірацца. Там людзі павінны былі, груба кажучы, 25 тысяч даляраў. Яны ў адказ напісалі заяву, што ў іх вымагаюць грошы, і нас арыштавалі. Але нас выпусцілі, справу перадалі ў ваенную пракуратуру, і яна дайшла да суда. Па судзе ўсім прадпрымальнікам былі дадзены тэрміны. Уладзіміру Будзько далі тры гады хіміі, а мне — чатыры гады.

— Дзе і як вы адбывалі тэрмін?

— Я б не хацеў пра гэта гаварыць. Але самае галоўнае — прысуд быў вынесены ў 2001 годзе. Пасля забойстваў.

— Яшчэ раз: у 1999 годзе, калі зніклі Захаранка, Ганчар і Красоўскі, вы сядзелі ў турме, як кажа Паўлічэнка?

— У 1999 годзе ў турме я не сядзеў. У маім ваенным білеце стаіць: 15.07.1998 прыняты на ваенную службу па кантракце камандзірам в/ч 3214, нумар загаду 134 ад 15.07.1998. І ў выкраданнях я ўдзельнічаў як кантрактнік першай роты в/ч 3214. Гэта значыць, САХРа як такога (падчас выкраданняў палітыкаў) яшчэ і не было, ён быў створаны задняй датай пасля ранення аднаго з байцоў. І мяне ў яго залічылі.

— Вялікі рэзананс выклікаў знойдзены журналістамі фотаздымак газеты «СБ. Беларусь сегодня» 2017 года, які пацвярджае, што вы і Паўлічэнка былі знаёмыя. На ім урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецназа «Гонар». Ля трыбуны там стаіць Паўлічэнка, а вы — у трэцім шэрагу.

— Туды запрасілі ветэранаў, якія былі на добрым рахунку. Усяго ветэранаў у асацыяцыі, можа, каля тысячы. Але ёсць тыя, хто на вельмі добрым рахунку, і іх запрашаюць і нават уручаюць падарункі. Мне таксама ўручылі. Павінны быць яшчэ фатаграфіі (адтуль). У той дзень мы былі на трыбуне, а на пляцы былі паказальныя выступленні сёмай роты вайсковай часці 3214. Нас пачалі фатаграфаваць, калі большая частка ветэранаў стаяла на трыбуне перад пляцам. (На гэтай фатаграфіі) я таксама ёсць.

— У інтэрв'ю вы казалі, што не адчуваеце сябе ў бяспецы, нават знаходзячыся ў Еўропе. А што цяпер, пасля выхаду публікацый?

— Натуральна, я стаў больш баяцца. Я разумею, што знаходжуся тут пад абаронай. Але, дапусцім, я выязджаю кудысьці ў іншы горад — і мала ці што можа здарыцца. Тым больш я звязваюся са сваімі роднымі па тэлефоне, зразумела, што тэлефон мой ведаюць і ўжо ведаюць, дзе я знаходжуся.

Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара

Паўлічэнка вельмі дзіўна пракаментаваў абвіначванні ў датычнасці да забойства Захаранкі і Ганчара. Па-рознаму розным СМІ

Знайшлося ФОТА на якім ёсць і Паўлічэнка, і Гараўскі

Каментары7

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →