Культура2222

Чорны спіс: хроніка беларускага андэграўнду — відэа

Стомлены Міхалок, Вайцюшкевіч у прыдарожнай кавярні, Варашкевіч у закутку бара – паўсядзённасць забароненых творцаў у новым спецпраекце Сяргея Гудзіліна.

Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін ад пачатку 2012 года здымаў творчую паўсядзённасць беларускіх культурных дзеячоў. Іх канцэртная дзейнасць зведала шматлікія перашкоды, а самі творцы трапілі ў сумнавядомы «BLACK LIST».

Пра «чорны спіс» 2.0 усе даведаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010. (Першая хваля забаронаў пракацілася пасля выбараў-2006.)

Тэхналогія беларускага культурнага «чорнага спісу» стандартная –

канцэрты адмяняюцца невядома кім пасля наведвання канцэртных пляцовак «людзьмі са спецслужбаў».
Дакументаў, загадаў, подпісаў пад такімі распараджэннямі часцей за ўсё няма: клубныя дырэктары ў паніцы, музыкі здзіўленыя, а фанаты гуртоў здаюць квіткі. Вінаваціць нібыта і няма каго, але ўсе разумеюць чаму адбываецца так.

«Свабодны Тэатр»

Кіраўніцтва тэатра пасля рэпрэсій прэзідэнцкай кампаніі-2010, пад пагрозай крымінальнага пераследу, выехала ў Лондан. Трупа рэпетуе і ладзіць закрытыя паказы спектакляў ў невялікім прыватным дамку на ўскраіне Мінска. Прагоны спектакляў акторы праводзяць па Skype-канферэнцыі з рэжысёрамі тэатра.

Зміцер Вайцюшкевіч (музыка)

Сябе Вайцюшкевіч аднёс да ветэранаў «чорнага спісу» – у яго ён трапляе ўжо другі раз. З-за бардаўскага характару сваёй творчасці Вайцюшкевічу ўдавалася ладзіць падпольныя кватэрнікі, «офіснікі» і «сядзібнікі» цягам усяго года. Актыўна спявак дае канцэрты для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы і Расеі.

Аляксандар Кулінковіч (гурт «Нейра Дзюбель»)

За апошні год Аляксандр Кулінковіч атрымаў болей адмоваў на канцэрты свайго гурту, чым гэтых канцэртаў адбылося. Хаця сам і ўдакладняе, што некаторыя канцэрты праходзілі нават у райцэнтрах, але без афіш і рэкламы.

Алесь Марачкін (мастак)

Прэзэнтацыю сваёй апошняй працы «Два генералы, пуга і сабака» мастак ладзіў у напаўзакрытым рэжыме. На карціне -- недвухсэнсоўная пародыя на асоб, якія любяць узначальваць вайсковыя парады. Большасць сваіх карцін Марачкін паказвае шматлікім наведнікам сваёй майстэрні.

Ігар Варашкевіч (гурт «Крама»)

Апошні вялікі электрычны выступ гурту адбыўся на «гаротнай» Рок-Каранацыі-2011. Сам музыка, відаць, больш за ўсіх пацярпеў ад чорнага спісу. Цяпер Варашкевіч працуе ледзь не ў стол і напрыканцы тыдня грае ў некалькіх кавярнях Мінска сусветную рок-класіку. Плацяць 30 даляраў за выступ.

Анастасія Шпакоўская (гурт NAKA)

Гурт NAKA найверагодней залічылі ў Black List за некалькі вострасацыяльных песняў – «Усіх забралі» і «За секунду да выбуху». У арганізацыі выступаў узнікаюць дзіўныя перашкоды, але некалькі канцэртаў сёлета Шпакоўская змагла адыграць. З малавядомай творчай спадчыны Анастасіі можна ўзгадаць яшчэ, што яна грае ў спетаклях у адным з мінскіх тэатраў.

Лявон Вольскі (гурт «Крамбамбуля»)

Скандал пачатку года – адмена канцэрта «Крамбамбулі» ў клубе RePublic. Пакуль усе разводзілі рукамі, Вольскі ўласнаручна вяртаў грошы за квіткі адмененага канцэрту ў 20-градусны мароз. Такая маральная адказнасць перад публікай, сказаў пасля Вольскі. Адменены канцэрт усё ж адбыўся ў канцы красавіка ў Вільні. Разам з білетам на канцэрт слухач атрымаў бясплатную аднаразовую візу.

Сяргей Міхалок (гурт «Ляпіс Трубяцкой»)

Бронецягнік беларускага андэграўнду Сяргей Міхалок за апошні год стаў ледзь не нефармальным нацыянальным лідарам. Пры канцы 2011 года беларуская пракуратура праводзіла праверку вострых выказванняў Міхалка пра Лукашэнку. У сувязі з гэтым, Міхалок не вяртаецца ў Беларусь больш за паўгода. Шматлікія фанаты «Ляпісаў» у Беларусі наведваюць канцэрты гурту за мяжой караванамі бас-тураў.

Каментары22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»28

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»28

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →