Свет11

З-за змены клімату пачала зелянець Антарктыда ФОТЫ

Паверхня Антарктыкі ўсё больш пакрываецца зелянінай, і гэта наступства змены клімату. За апошнія 40 гадоў плошча азелянення ў Антарктыдзе і Антарктыцы вырасла ў 10 разоў, паведамляе The Guardian.

Фота: Dan Charman/University of Exeter

Паводле спадарожнікавых дадзеных, у 1986 годзе зялёнае покрыва складала менш за адзін квадратны кіламетр, але да 2021 годзе павялічылася да 12. Даследчыкі выявілі, што расліны, у асноўным мох, сталі тут расці хутчэй з 2016 года.

Фота: WorldView-2/DigitalGlobe

Цяпер частка антарктычных тэрыторый выглядае зусім не так, як мы прызвычаіліся ўяўляць вечна халоднае царства.

Фота: Matt Amesbury, The Guardian

Азялененая частка нязначная ў параўнанні з астатняй плошчай Антарктыкі, якая ўсё яшчэ пакрытая снягамі і льдамі. Аднак, па словах навукоўцаў, глабальнае пацяпленне праходзіць тут у сярэднім хутчэй, чым у іншых частках планеты.

Фота: nature.com

Доктар Томас Роланд з Эксетэрскага ўніверсітэта лічыць, што ў будучыні гэта пацягне за сабой «фундаментальныя змены ў біялогіі і ландшафце». Даследаванне было апублікавана ў часопісе Nature Geoscience.

«Малюсенькая доля (маецца на ўвазе тэрыторыя азелянення) рэзка ўзрасла, што сведчыць пра тое, што нават на гэтую шырокую і ізаляваную дзікую мясцовасць ўплывае антрапагеннае змяненне клімату».

Фота: Dan Charman / PA

Даследчыкі заўважылі, што ў 2016 годзе марскі лёд у Антарктыцы значна падтаў, што стала адной з прычын хуткага росту раслін. Усё гэта вядзе да павелічэння вільготнасці: імхі будуць усё больш «заваёўваць» скалы і ствараць аснову для глебы, а затым могуць з'явіцца і іншыя расліны.

Каментары1

  • ШІ
    22.10.2024
    Не паникуйте, всё нормально, это Маск проводит в Антарктиде эксперименты по озеленению Марса...

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы4

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Нарачы з'явіліся «касмічныя» купалы з усімі выгодамі. Што гэта за дзіва?1

У Судане збілі грузавы самалёт з расіянамі на борце4

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і32

У Албаніі арыштавалі былога прэзідэнта

Дэпутат расказаў чыноўнікам у Асіповічах, чым старажытная магія адрозніваецца ад сучаснай9

Беларуска напісала пра нелюбоў людзей чытаць кнігі. Трэд сабраў мільён праглядаў і шквал хэйту12

У Італіі загінуў 15-гадовы сын беларускі. Магчыма, гэта праз булінг8

Кітай уводзіць кантроль над экспартам тавараў падвойнага прызначэння на фоне вайны ва Украіне

Змены ў транспартным падатку — з'явіцца больш ільготнікаў, а заможным наадварот давядзецца раскашэліцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы4

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →