Культура2424

«Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта людзі» — Акудовіч

Гісторык Цімох Акудовіч у новым выпуску ютуб-шоу «Ператрэм з Халезіным» паразважаў над тым, наколькі важна вяртаць культурныя каштоўнасці ў сучасную Беларусь.

Гісторык Цімох Акудовіч. Фота: facebook.com / cimafiej.akudovich

Акудовіч адзначае, што працэсы вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей у Беларусь ідуць. Так, Міністэрства культуры Беларусі дало справаздачу, што за апошнія два гады было вернута 300 аб'ектаў у Беларусь.

Сярод каштоўнасцей, якія вярнуліся ў Беларусь з дапамогай грамадскасці, — «Біблія» Францыска Скарыны, «Статут ВКЛ», слуцкія паясы.

«Была гісторыя, калі ў Слуцку адкрывалі краязнаўчы музей, і там людзі скінуліся, каб выкупіць слуцкі пояс. (…) Пры ўсіх праблемах, за апошнія трыццаць гадоў нешта ў Беларусь прывезлі. Пэўны працэс усё ж такі ідзе. Хаця хацелася б, канечне, актыўней», — адзначыў Акудовіч.

На пытанне, што б яму найбольш хацелася вярнуць у Беларусь, гісторык адказаў: «Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба зараз вярнуць у Беларусь, — гэта людзі».

Акудовіч звяртае ўвагу на дыскусійнасць пытання, наколькі важным у існуючых умовах з'яўляецца вяртанне культурных каштоўнасцей у сучасную Беларусь:

«Ад каго мы маем права зараз нешта патрабаваць? У ўкраінцаў мы зараз запатрабуем бібліятэку Храптовічаў? Ці ў літоўцаў нейкія рэгаліі вялікіх князёў? Ці ў палякаў нешта? Таксама нелагічна».

«Усе культурныя каштоўнасці, на маю думку, дзеляцца на дзве часткі. Ёсць навукова-музейная гісторыя. Па свеце раскіданыя тысячы ўсялякіх прадметаў, якія калісьці былі ў Беларусі. (…) Я не думаю, што сярэднестатыстычнаму беларусу на самой справе дужа цікавыя гэтыя аб'екты. Яны пра іх не ведаюць. А ёсць узровень нацыянальны.

Ёсць рэчы, пра якія ведае сярэднестатыстычны беларус і хацеў бы іх мець у наяўнасці. Тут ясна, што Крыж Ефрасінні Полацкай у першую чаргу, «Статуты», Скарына, слуцкія паясы», — працягнуў сваю думку Акудовіч і адзначыў:

«Наша задача — зрабіць зараз так, каб як мага больш гэтых аб'ектаў з'явілася ў нацыянальнай прасторы. Вяртаць каштоўнасці трэба не на тэрыторыю, а ў галовы. Трэба, каб як мага больш беларусаў разумелі, што ў нас ёсць гэтыя каштоўнасці. А вяртаць можна не купляючы нават, а стварыўшы вялікі каталог, гід, каб беларусы маглі паглядзець, дзе па свеце раскіданыя беларускія каштоўнасці».

Каментары24

  • Я
    22.10.2024
    А людзі не шыбка ўжо і хацяць вяртацца. 2-3 гады (асабліва калі зь дзецьмі) - гэта ўжо, бадай, кропка невяртаньня.
  • Беня
    22.10.2024
    Принудительно и в наручниках их уже давно возвращают страны мировой свободы и демократии.
  • лукашенко не согласен в корне
    22.10.2024
    лукашенко и его кодла так не считают, люди для них - рабская обслуга, которая должна обеспечивать функционирование людоедской системы, да наполнять карманы распорядителей этой системы.

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне14

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →