«Зарплата да 500 даляраў можа дарасці, але толькі ў тым выпадку, калі яна будзе зароблена» — феерычнае відэа ад кіраўніцы Нацбанка
«Трэба толькі працаваць».
Усе ўмовы для росту зарплаты да 500 даляраў ёсць — трэба толькі працаваць. Такое меркаванне старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова выказала 30 студзеня на
«Зарплата да 500 даляраў можа дарасці, але толькі ў тым выпадку, калі яна будзе зароблена і ў выглядзе выручкі паступіць на разліковыя рахункі. Усе ўмовы для гэтага ёсць. Трэба толькі працаваць», — заявіла Ермакова.
Кіраўнік Нацбанка паабяцала, што «эмісійныя грошы на выплату заработнай платы ў выглядзе крэдытаў не пойдуць, таму што Нацыянальны банк выключыў эмісійныя крыніцы расходу грошай».
Каментары