Грамадства

Сярэдні ўзрост працуючых у Мінску на канец 2010 года склаў 40,2 года

Такія звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска.

На канец 2010 года на прадпрыемствах і ў арганізацыях сталіцы працавала 890,7 тысячы чалавек. 26,7% ад агульнага ліку занятых працавалі на прадпрыемствах прамысловасці; 14,3% — гандлю і грамадскага харчавання; 11,3% — будаўніцтва, 10,9% — ва ўстановах адукацыі. У арганізацыях аховы здароўя, фізкультуры і сацыяльнага забеспячэння працавала 7,1% грамадзян, занятых у эканоміцы і сацыяльнай сферы горада. 6,2% мінчан працавалі ў сферы транспарту, 4,5% — у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Сярэдні ўзрост працуючых жанчын у Мінску склаў 40,3 года, мужчын — 40 гадоў. Самымі «маладымі» на канец 2010 года былі «арганізацыі агульнай камерцыйнай дзейнасці па забеспячэнні функцыянавання рынку, інфармацыйна-вылічальнага абслугоўвання, фінансаў, крэдыту і страхавання, гандлю і грамадскага харчавання, культуры», паведамляе сталічнае статведамства. Сярэдні ўзрост працуючых грамадзян у гэтых сферах склаў 34,7–37,6 года.

У той жа час на прадпрыемствах і ў арганізацыях працавала 114,9 тысячы чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост — 12,9% ад агульнага ліку занятых. Найбольшая колькасць працуючых пенсіянераў назіралася ў сферах адукацыі і аховы здароўя — больш за 22% ад ліку тых, хто працуе ў кожнай галіне.

47,3% усіх занятых у Мінску складалі працуючыя, з якіх больш за палову (55,7%) — мужчыны. На долю кіраўнікоў прыпадала 12,3% ад агульнага ліку занятых, спецыялістаў — 35,6%. Паводле даных уліку на кіруючых пасадах пераважалі мужчыны — 54,8% усіх кіраўнікоў, тады як сярод спецыялістаў — жанчыны (69,3%).

25,6% кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый знаходзіліся ва ўзросце 30–39 гадоў, прычым 14,7% кіраўнікоў — моладзь ва ўзросце да 31 года. Сярод спецыялістаў на долю моладзі прыпадала 37,8%.

Вышэйшую адукацыю мелі 38,3% працуючых у Мінску, сярэднюю спецыяльную — 19,1%. Асноўная маса кіраўнікоў (78,3%) і спецыялістаў (69,9%) — гэта супрацоўнікі з вышэйшай адукацыяй.

5,7% кіраўнікоў не мелі ні вышэйшай, ні сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Галоўным чынам гэта людзі, якія яшчэ вучацца ў ВНУ, або работнікі перадпенсійнага ўзросту з вялікім вопытам працы.

Адукацыйны ўзровень працуючых жанчын вышэйшы, чым мужчын. З агульнага ліку жанчын, якія працуюць, 63,5% мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, у той час як аналагічны паказчык у мужчын склаў 48,1%

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →