Адной з прычын падзення Рымскай імперыі была засуха: яна супала па часе з сур’ёзным палітычным крызісам, усё часцейшымі нападамі варвараў ці нават стала яго прычынай. Так лічаць навукоўцы, якія аднавілі ваганні тэмпературы і колькасці ападкаў у Еўропе за апошнія 2,5 тысячы гадоў.
Метад вывучэння клімату па гадавых кольцаў дрэваў, таўшчыня якіх залежыць ад умоваў жыцця дрэва ў кожны канкрэтны год, не новы. Праблема заключаецца ў тым, каб знайсці настолькі старую драўніну, па якой можна было б аднавіць клімат мінулага ва ўсіх падрабязнасцях.
Гэтую праблему часткова вырашыла група навукоўцаў на чале з палеакліматолагам швейцарскага Федэральнага даследчага інстытута лесу, снегу і ландшафту Ульфам Бунтгенам. Падчас працы спецыялісты здолелі ўзнавіць гісторыю змены клімату ў Еўропе за апошнія 2,5 тысячы гадоў.
Для гэтага ім давялося сабраць і прааналізаваць гадавыя кольцы 9тыс. узораў дуба, хвоі і лістоўніцы з Аўстрыі, Германіі і Францыі.
Па гэтых дадзеных навукоўцы аднавілі ваганні тэмпературы і колькасці ападкаў. Вынікі працы апублікаваныя ў часопісе Science.
Самая цікавая выснова даследавання заключаецца ў выяўленні выразнай сувязі шэрагу гістарычных падзей з кліматычнымі зменамі. Кліматычныя «скокі» адмоўна ўплывалі на сельскую гаспадарку, што ўносіла сумятню ў жыццё народаў, выклікала рознага кшталту акцыі пратэсту супраць улады, якая была не ў стане забяспечыць свой народ харчаваннем.
У прыватнасці, паводле меркавання навукоўцаў, перыяд засухі ў III стагоддзі
«Вільготныя і цёплыя летнія месяцы прыпадаюць на перыяды рымскага і сярэднявечнага росквіту,— гаворыцца ў артыкуле. — Павелічэнне амплітуды кліматычных ваганняў у 250–600 гадах
Засуха ў Еўропе ў III стагоддзі пагоршыла сур’ёзны крызіс у Заходняй Рымскай імперыі, адзначаны ўварваннем варвараў, палітычнымі бурамі і эканамічнымі беспарадкамі ў некалькіх правінцыях Галіі».
Такія даследаванні ўжо праводзіліся навукоўцамі. Так, было паказана, што буйныя войны ў Кітаі, якія мелі месца за апошнюю тысячу гадоў, па часе супалі з небывалымі для тых месцаў халадамі. Акрамя таго, дыскусійным застаецца пытанне, ці не з’яўляюцца канфлікты ў сучаснай Афрыцы наступствам змены клімату.
Безумоўна,
праца Бунтгена і яго калег стане яшчэ адным аргументам адэптаў тэорыі сучаснага глабальнага пацяплення.
Каментуючы працу ў Science, амерыканскі навуковец Майкл Ман звярнуў увагу на тое, што «адносна сціплыя змены ў клімаце Еўропы ў мінулым мелі сур’ёзныя наступствы для грамадства». Цяперашнія ж змены клімату значна сур’ёзнейшыя і маштабнейшыя, чым тыя, што адбываліся ў Старым Свеце за апошнія 2,5 тысячы гадоў.
Каментары