Грамадства44

Расійскія чыноўнікі пахвалілі настаўнікаў, якія на загад беларуса надзелі шапачкі з фольгі

На думку міністэрства адукацыі Варонежскай вобласці, шлемы з фольгі для абароны ад НАТА выглядалі вельмі пераканаўча.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіслава Бохана

Міністэрства адукацыі Варонежскай вобласці афіцыйна пракаментавала пранк беларускага акцыяніста Уладзіслава Бохана над расійскімі настаўнікамі.

Бохан ад імя «Адзінай Расіі» даручыў настаўнікам вырабіць шапачкі з фольгі для абароны ад «апрамянення спадарожнікамі НАТА». Педагогі заданне выканалі.

Чыноўнікі ад адукацыі ў тэлеграм-канале ведамства настаўнікаў за гэта пахвалілі.

«Педагогі ў чарговы раз прадэманстравалі свой патрыятычны настрой, высокую стараннасць і крэатыўны падыход да любой задачы («шлемы» з фольгі глядзяцца вельмі пераканаўча)», — заявілі ў міністэрстве.

Пры гэтым чыноўнікаў крыху знервавала, што настаўнікі не змаглі распазнаць пранк.

«З іншага — вядома, расчаравала, што яны не змаглі адрозніць сапраўдную партыйную ініцыятыву ад недарэчнага жарту. Мяркуем, гэта збольшага звязана з асаблівай увагай да бяспекі грамадзян у рэгіёне — нават у гэтым жарце асцярожныя педагогі вырашылі знайсці долю праўды», — гаворыцца ў паведамленні.

У міністэрстве адзначылі, што настаўнікам ужо патлумачылі правілы інфармацыйнай бяспекі. А аўтары найбольш удалых «шлемаў», як заяўляецца, высвятляюць адрас пранкера, каб накіраваць яму свае вырабы.

Чыноўнікі выказалі надзею, што ў настаўнікаў не будзе праблем з-за выкарыстання сімволікі «Адзінай Расіі».

Каментары4

  • жэўжык
    10.11.2024
    Лепш няхай накіруюць гэтыя шлемы на фронт. Каб спрыялі перамозе. Самі ведаеце каго і над кім.
  • Историк
    10.11.2024
    Эта "российская империя" - Страна Дураков и Убийц (большевики строили Концлагеря и Убивали Миллионы Людей в своём Ублюдочном ссср!!!).
  • Чего случилось то?
    11.11.2024
    Ну, прошла ложная команда по этой сетке.
    Бывает.
    Это ж не повод ломать систему.
    Которая прекрасно работает.
    Даже поощрить должны.
    Ну, как часового, который прапора застрелил.
    Алгоритм то работает, значит порядок.

    А зная уровень идиотизма, которым по таким разнарядкам приходится заниматься - шапочка из фольги вообще подозрений не вызывает.

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі11

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ17

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →