Спорт66

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА

Беларускі нападнік прынёс «Сталі» доўгачаканую перамогу, забіўшы столькі ж, колькі за ўсе папярэднія матчы ў сезоне.

Ілля Шкурын. Фота: Grzegorz Wajda/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Беларус Ілля Шкурын прынёс «Сталі» перамогу над «Пушчай « у хатнім матчы 15-га тура чэмпіянату Польшчы.

Нападніка выпусцілі на поле на замену на 62-й хвіліне пры ліку 0:0. А ўжо да 74-й хвіліны ў актыве Шкурына былі два галы. Прычым дубль ён аформіў за шэсць хвілін. Сустрэча так і завяршылася — 2:0. Забіваў у гэтым матчы толькі беларус.

Перфоманс Шкурына перапыніў чатырохматчавую серыю «Сталі» без перамог: у апошніх чатырох гульнях каманда тройчы саступіла і адзін раз згуляла ўнічыю.

Цікава, што ў папярэдніх 13 матчах у гэтым сезоне Шкурын забіў столькі ж, колькі ў адной гульні з «Пушчай» — 2 мячы.

«Сталь» ідзе на 15-м месцы ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Польшчы — на радок вышэй за зону вылету. «Пушча» размяшчаецца якраз там — на 17-м месцы.

У мінулым сезоне Шкурын быў прызнаны найлепшым нападнікам «Сталі». Ён забіў 16 мячоў у 33 матчах і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы.

Каментары6

  • Свабодны чалавек
    10.11.2024
    Малорык, давай яшчэ!
  • Больше кацапизмов
    10.11.2024
    запаліў?
  • начальнік
    10.11.2024
    Больше кацапизмов, а как лучше- "зажог"?

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →