Лукашэнка накіроўваецца з рабочым візітам у Азербайджан, дзе возьме ўдзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе Пул першага.
Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У глабальным форуме возьмуць удзел дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні акрэсліць пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна распачаць для вырашэння выклікаў, якія ўзнікаюць у гэтай сферы.
Каментары