Злодзей пакінуў скрываўленыя штаны на месцы злачынства. Па іх яго і знайшлі
Цікавую гісторыю распавялі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз
У пачатку верасня ў Фаніпалі з будаўнічага крана быў выкрадзены кабель коштам больш за 2,8 тыс. рублёў.
Побач у лесе пазней былі выяўленыя часткі выкрадзеных дратоў і джынсы, на якіх была кроў.
Далей у ходзе праверкі па ўліку даных ДНК устаноўлена супадзенне з мужчынам 1978 года нараджэння з Гомельскай вобласці. Мужчыну затрымалі.
Каментары
Відаць, скраў кабель адзін з тых, хто ўжо калісьці сядзеў.