Гісторыя1010

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем

Выявілася, што яны не сваякі, а «маці» — нават не жанчына.

«Маці з дзіцем», выяўленыя ў Пампеях

Навукоўцы расшыфравалі ДНК з костак пяці жыхароў Пампеяў, якія загінулі ў выніку катастрафічнага вывяржэння Везувія ў 79 годзе. Артыкул з вынікамі даследавання быў апублікаваны ў Current Biology.

Даследаванне дазволіла высветліць падрабязнасці пра пол, паходжанне і сямейныя сувязі гэтых пяці ахвяр катаклізму і абвергла ўстойлівыя ўяўленні, якія грунтаваліся на памылковых або недастатковых даных.

Напрыклад, была развенчана прыгожая легенда пра маці, якая загінула з дзіцем на руках. Аналіз ДНК паказаў, што шкілет належаў мужчыну, які не меў сваяцкай сувязі з дзіцем. Яго лічылі жанчынай з-за складанага залатога бранзалета на руцэ.

З пачатку раскопак руін Пампеяў у XVIII стагоддзі было зроблена больш за 100 слепкаў цел ахвяр шляхам залівання вадкага гіпсу ў пустоты, якія засталіся пасля разбурэння мяккіх тканак. У многіх з гэтых слепкаў добра захаваліся фрагменты костак.

Па гэтых фрагментах навукоўцы здолелі часткова або цалкам аднавіць геном пяці загінулых. Усе яны былі мужчынамі — нашчадкамі імігрантаў з усходняга Міжземнамор’я.

Дадаткова ўстаноўлены падрабязнасці адносін паміж загінулымі. Напрыклад, рэшткі чалавека з бранзалетам, які трымаў на руках дзіця, былі знойдзены разам з двума іншымі. Да гэтага часу лічылася, што яны належалі адной сям'і, але аналіз ДНК не выявіў сваяцтва паміж імі.

ДНК переписало историю жертв Помпей, похороненных во время извержения вулкана, - исследование — УНИАН
«Дзве сястры» аказаліся мужчынам і жанчынай

Іншая інтэрпрэтацыя, якая таксама аспрэчваецца новымі данымі, датычыцца двух людзей, якія загінулі ў абдымках. Раней лічылася, што гэта альбо сёстры, альбо маці і дачка, але генетычны аналіз паказаў, што прынамсі адзін з іх быў мужчынам.

«Гэтае даследаванне нагадвае нам, што існуюць міфы, якія сапраўды неабходна развенчваць», — пракаментаваў археолаг Стывен Эліс з Універсітэта Цынцынаці ў ЗША, які кіраваў раскопкамі ў Пампеях.

Каментары10

  • Янот
    10.11.2024
    Пох, каб не жыць у псеўдарэальнасці. Чым меньш хлусні і недакладнасцяў, тым лепш.
  • ва
    10.11.2024
    "Якая розніца, сваякі там загінулі ці не? Мужчыны ці жанчыны,"

    неПох

    мужычкі, як правіла, горш, чым жанчыны

    яшчэ і таму, што баяцца гэта прызнаць
  • дочка Максима Дизайнера
    10.11.2024
    на фота "«Маці з дзіцем», выяўленыя ў Пампеях" гляджу...

    па ходу чувак занімаўся нейкай фікультурай

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі2

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Палітвязня Данііла Гарасіма асудзілі на 10 гадоў калоніі

Стала вядома, дзе цяпер будзе працаваць Алесь Карлюкевіч2

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна14

Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці3

Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Галоўнае
Усе навіны →