СПА Расіі адбілі атаку беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Найменш 32 беспілотнікі збітыя над Падмаскоўем ранкам 10 лістапада.
Тэлеграм-канал «112» паведамляе, што пацярпелі два чалавекі ў Раменскім раёне: абломкі БПЛА ўпалі на прыватны дом, пачаўся пажар.
У сеціве таксама з'явіліся відэа пажараў, якія, як сцвярджаецца, успыхнулі ў выніку падзення дронаў.
Раней Сабянін паведамляў, што разбурэнняў і пацярпелых ад атакі БПЛА няма.
Маскоўскія аэрапорты часова спынялі прыём і вылет самалётаў.
Каментары