Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра
ЦВК апублікаваў прозвішчы кіраўнікоў ініцыятыўных груп спарынг-партнёраў Аляксандра Лукашэнкі.
Ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі кіруе кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.
Ініцыятыўную групу Алега Гайдукевіча ўзначальвае Алег Часалаў, Аляксандра Хіжняка — Жанна Стаціўка.
У Вольгі Чамаданавай — Вольга Даргель, у Ганны Канапацкай — Дар'я Трухановіч.
У Сяргея Бобрыкава — Аляксандр Маршчанок, а ў Сяргея Сыранкова — Дзмітрый Мірашнічэнка.
З цікавых імёнаў варта ўзгадаць Вольгу Даргель (Рачко) з каманды Чамаданавай. У сацсетках яна пазіцыянуе сябе як заснавальніца і дырэктарка кампаніі «Антыкрызіснае кіраванне», а таксама вядучая рубрыкі «Бізнэс-доктар». Даргель кіруе арганізацыяй жанчын-прадпрымальніц Мінска.
А Ганне Канапацкай традыцыйна дапамагае сям'я. Як і на выбарах-2020 ініцыятыўную групу ўзначальвае сястра, Дар'я Трухановіч.
Каментары