Свет22

Олаф Шольц заявіў пра гатоўнасць хутка пагаварыць з Пуціным

«Я збіраюся пагаварыць з расійскім прэзідэнтам, калі для гэтага надыдзе адпаведны час», — заявіў Олаф Шольц, удакладніўшы, што не будзе рабіць гэтага ў адзіночку.

Фота: Michael Sohn / AP

Канцлер ФРГ Олаф Шольц гатовы весці перамовы па вайне ва Украіне з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, аднак не ў індывідуальным парадку, а з удзелам Украіны і іншых бакоў. Такое заяву зрабіў кіраўнік германскага ўрада ў нядзелю, піша Deutsche Welle.

Гаворачы пра развіццё вайны ва Украіне, Шольц адзначыў, што гатовы аднавіць перамовы з Пуціным «хутка».

«Так, я збіраюся пагаварыць з расійскім прэзідэнтам, калі для гэтага надыдзе адпаведны час», — заявіў ён. — «Але я — адказны палітык, я не буду рабіць гэтага ў адзіночку».

Канцлер ФРГ патлумачыў, што перад перамовамі з прэзідэнтам Расіі па Украіне трэба ўстанавіць шэраг кантактаў і правесці перамовы «з вельмі многімі» іншымі бакамі, у тым ліку з Кіевам.

На ўдакладняючае пытанне вядучай, калі менавіта, на яго думку, надыдзе «адпаведны час» для перамоў з Уладзімірам Пуціным, Олаф Шольц адказаў: «Хутка».

Шольц: Нельга дапусціць эскалацыі вайны ва Украіне

Разам з гэтым ён падкрэсліў неабходнасць паклапаціцца пра тое, каб «Украіна магла спадзявацца на нас і не павінна была баяцца, што яе пакінуць адну, а таксама — пра тое, каб адначасова рабіць усё, каб не дапусціць эскалацыі гэтай вайны». «І, канешне ж, трэба паглядзець, ці ёсць магчымасць вызначыць, ці павінна гэтая вайна працягвацца бясконца ці можна знайсці шляхі да яе спынення», — падсумаваў канцлер.

Апошняя тэлефонная размова паміж Шольцам і Пуціным адбылася ў снежні 2022 года, калі канцлер ФРГ заклікаў расійскага прэзідэнта да вываду войскаў РФ з тэрыторыі Украіны і пошуку дыпламатычнага рашэння канфлікту.

У чэрвені 2024 года Шольц даў зразумець, што адкрыты да перамоў з Пуціным у будучыні, аднак толькі ў тым выпадку, калі на іх будуць абмяркоўвацца канкрэтныя пытанні. У сярэдзіне кастрычніка Олаф Шольц выказаў гатоўнасць весці перамовы з Уладзімірам Пуціным аб завяршэнні вайны «на справядлівых умовах».

З боку Крамля ў пачатку кастрычніка заявілі, што Пуцін адкрыты да дыялогу нават пры ўмове, што адносіны паміж Масквой і Берлінам амаль цалкам зведзены да нуля.

Каментары2

  • Рокстар
    11.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Папяровы герой
    11.11.2024
    Смеласці і рашучасці поўныя штаны :)))

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі11

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ17

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →