Грамадства

Падрабязна пра змены па пенсіях — каму і колькі будуць даплочваць, як цяпер атрымаць выплаты

У канцы кастрычніка быў падпісаны ўказ «Аб сацыяльнай падтрымцы». Дакументам зняты абмежаванні памеру пенсіі працуючым пенсіянерам, павялічаны тэрмін падачы заявы аб прызначэнні пенсіі, зменены парадак вызначэння заробку для вылічэння пенсіі, пашыраны катэгорыі грамадзян для атрымання пенсіі на пошце.

Эксперты патлумачылі падрабязна асноўныя новаўвядзенні, піша Myfin.by.

Без абмежаванняў для працуючых пенсіянераў

Як паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, асноўнае новаўвядзенне закранула працуючых пенсіянераў і зняло абмежаванне на атрыманне пенсіі для іх.

— На сёння працуючыя пенсіянеры атрымліваюць пенсію з абмежаваннем індывідуальнага каэфіцыента заробку ў 1,3. У Беларусі працуе каля 446 тыс. пенсіянераў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Ім выплачваецца і заработная плата, і пенсія.

Абмежаванне па памеры пенсіі індывідуальна для кожнага і яно можа складаць ад некалькіх да 500 рублёў пры максімальным стажы 40-45 гадоў у жанчын і мужчын. Пенсію з абмежаваннем атрымліваюць сёння 110 тыс. працуючых пенсіянераў.

Мэта ўказа — павышэнне пенсій і вырашэнне кадравага пытання. Як чакаюць у Мінпрацы, зняцце абмежаванняў прыцягне на рынак працы яшчэ каля 10 тыс. чалавек.

З 1 студзеня 2025 года пенсія працуючым пенсіянерам будзе выплачвацца ў поўным памеры. Прычым, як адзначыла начальнік галоўнага пенсійнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гамарава, пераразлік пенсіі адбудзецца ў аўтаматычным рэжыме і падаваць заявы, альбо іншыя дакументы ва ўпраўленні па сацабароне не трэба.

Атрымаць пенсію стане прасцей

Згодна з дзеючым заканадаўствам права на атрыманне пенсіі надыходзіць у дзень нараджэння чалавека, які дасягнуў пенсійнага ўзросту. Як патлумачыла Алена Гамарава, спрашчаецца працэдура атрымання пенсіі ў частцы падачы дакументаў. З новага года яны могуць быць пададзеныя за месяц да дасягнення пенсійнага ўзросту або на працягу месяца пасля. Пенсія будзе прызначаная з моманту наступлення права.

Акрамя таго змены датычацца парадку вымярэння заробку.

— Цяпер заробак з'яўляецца адным з паказчыкаў, які ўплывае на суму пенсіі. Сёння заробак бярэцца за апошнія 30 гадоў стажу працы. У 2000 годзе мы бралі заробак за 6 гадоў, цяпер — 30 гадоў. Указам фіксуецца гэты 30-гадовы перыяд. 

Заробак да 2003 года пацвярджаецца даведкай працадаўцы.

— Часта працадаўца ліквідаваны і не здаў дакументы ў архіў, таму для вылічэння пенсіі перыяд такой працы прымаецца з нулявым значэннем. Чалавеку неабходна было звяртацца ў суд за вызначэннем заробку. Ва ўказе замацаваная мера, якая дазваляе тыя перыяды, за якія не захаваліся звесткі аб заробку, прапусціць і замяніць іх больш раннімі перыядамі. Тым самым будзе знятая нагрузка на суды, якая была значная ў сувязі са зваротам нашых грамадзян па пацвярджэнні гэтага заробку.

Пенсія на пошце

Спікер таксама нагадала, што з 1 ліпеня 2024 года ў Мінску, абласных цэнтрах і раённых цэнтрах пенсіянеры атрымліваюць пенсію праз банкі. Выключэнні складаюць асобы, якія старэйшыя за 70 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Яны могуць атрымліваць пенсію па-ранейшаму на пошце.

— Мы прааналізавалі сітуацыі і падрыхтавалі прапановы для асобных катэгорый, каб была магчымасць атрымання пенсій на пошце, як у касе, так і дома. Гэта інваліды III групы, асобы, абмежаваныя да самастойнага перамяшчэння, асобы, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу, асобы, зарэгістраваныя ў жылым памяшканні з інвалідам.

Указам прадугледжваецца мера, што іншыя катэгорыі, якія не прадугледжаныя заканадаўствам, могуць атрымліваць пенсію на пошце, але самастойна аплачваць паслугі пошты. Па словах Алены Гамаравай, аплата складзе 0,7-0,9% у залежнасці ад памеру пенсіі.

Каментары

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн3

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

Кур'ера махляроў вылічылі па адбітку пальца, пакінутым на дзвярным званку

У Мінску дзевяцігадовая дзяўчынка аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні — больш за 5 тысяч даляраў

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму4

У Токіа ўвядуць чатырохдзённы працоўны тыдзень для дзяржслужачых1

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн3

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →