Усяго патроху11

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі

У комплексе Prizma на станцыі метро «Партызанская» ў Мінску запрацаваў вялікі кінатэатр на 267 гледачоў. Унутры тры залы з крэсламі-трансформерамі і ляжачымі месцамі, лаундж-зона і кінабар з папкорнам і напоямі.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Цэны на квіткі — ад 11 рублёў, піша «Анлайнер».

Кінатэатр Prizma Cinema размясціўся на трэцім паверсе шматфункцыянальнага комплексу. Яго плошча перавышае 900 «квадратаў». Прасторы хапіла на тры кіназалы з футурыстычным дызайнам і крэсламі розных фарматаў. Побач знаходзяцца сямейна-забаўляльны парк і фуд-корт.

Першая зала змяшчае 44 гледачы. Для іх устаноўлены крэслы-шэзлонгі, каб глядзець фільмы лежачы. Радамі вышэй размешчаны крэслы-рэклайнеры з рэгуляваннем і індывідуальнымі столікамі. Прадугледжаны і так званыя лаўсіты (love seats) — здвоеныя крэслы для парачак з індывідуальнымі наладамі і столікамі.

У другой зале прадугледжана 101 месца, у трэцяй — 122. Унутры крэслы з адкідной спінкай і падшклянкам. Прадугледжаны і крэслы падвышанай камфортнасці для тых, хто ходзіць у кіно парамі.

Цэны на квіткі — ад 11 рублёў. Месцы на шэзлонгах даражэйшыя — ад 20 рублёў.

Prizma Cinema працуе штодня з 11 да 23 гадзін.

Каментары1

  • Андрусь
    25.12.2024
    Праглядайце, калі ласка, тое, што прыходзіць праз "паведаміць пра памылку".

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →