Грамадства99

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

У цяперашніх рэаліях гэта знак своеасаблівай павагі і набліжанасці да палітыка. А з боку складальнікаў спісу гэта дэманстрацыя таго, што Аляксандра Лукашэнку падтрымліваюць прадстаўнікі максімальна шырокага спектра сфер — ад культуры да спорту, ад медыцыны да арміі. 

Ваенкам Андрэй Крываносаў — давераная асоба Лукашэнкі

Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка будзе мець 15 давераных асобаў.

Фармальна яны могуць весці агітацыю замест яго, праводзіць мерапрыемствы і ўдзельнічаць у дэбатах. Зрэшты, усё тое самае яны маглі рабіць і без статусу «даверанай асобы».

@nashaniva Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка? #вальс #бал #новыйгод #праздник #лукашенко #политика #новости #беларусь #минск #выборы ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

Хто гэтыя людзі?

  1. Віктар Ананіч — старшыня праўлення Беларусбанка
  2. Дзмітрый Баскаў — былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, бізнэсмен
  3. Уладзімір Громаў — оперны спявак
  4. Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня»
  5. Наталля Качанава — спікер Савета рэспублікі
  6. Андрэй Крываносаў — ваенны камісар Гомельскай вобласці
  7. Глеб Лапіцкі — дырэктар «Славянскага базара»
  8. Аляксандр Лук’янаў — кіраўнік БРСМ
  9. Павел Муравейка — першы намеснік міністра абароны
  10. Алег Румо — трансплантолаг
  11. Міхаіл Русы — член Савета Рэспублікі
  12. Юрый Сянько — кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў
  13. Дзмітрый Шаўцоў — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
  14. Вольга Шпілеўская — кіраўніца прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір»
  15. Іван Эйсмант — кіраўнік БТ
Дзмітрый Баскаў

Каментары9

  • шрайб
    25.12.2024
    Спіс дармаедаў. Фіксуем.
  • Гигин
    25.12.2024
    С таким составом в Средние века да гастролировать по ярмаркам..
  • Ганьба
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў64

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме4

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць