Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык
Кандыдатка ў прэзідэнты Ганны Канапацкая зарэгістравала ў Цэнтрвыбаркам 7 сваіх давераных асобаў. Увогуле ў спіс можна уключыць 30 чалавек, аднак, выглядае, што такой колькасці прыхільнікаў у яе проста няма.
Падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі Канапацкая таксама не выкарыстала квоту, аднак тады ў яе было хаця б 18 давераных асобаў. Цяпер — толькі 7 чалавек. Хто будзе ў спісе ў гэты раз?
Кідаецца ў вочы імя сына кандыдаткі. Аляксей Канапацкі зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у сферы здачы нерухомасці ў арэнду. У 2020-м ён званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі.
Самыя вопытныя сярод каманды Канапацкай — колішні лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка, а таксама Сяргей Вазняк, які раней быў у «Гавары праўду» і ў ліквідаваным «Справядлівым свеце».
Ангеліна Беразоўская — таксама прадстаўніца ліквідаваных апазіцыйных камуністаў.
Імя Аляксандра Мелехаўца супадае з іменем кінарэжысёра, аўтара музычных кліпаў і сацыяльных ролікаў. У канцэртнай сферы працуе і Яўген Новаш.
Пэўнасці з тым, хто такая Валерыя Вадзімаўна Сямёнава, няма.
На гэтым спіс давераных асобаў Канапацкай сканчваецца.
У астатніх спарынг-партнёраў Лукашэнкі праблемы з падборам давераных асобаў няма. Кожны з іх узначальвае дэкаратыўную палітычную партыю, таму фармальна мае сотні ці нават тысячы прыхільнікаў
Каментары
Намінацыя ж на лідара прадпрымальнікаў гэта ці спроба картэлю, ці прызначаны дзяржавай ператваральнік прадпрымальнікаў з арыэнтаваных на спажыўца на дагаджаючых дзяржаве