МЗС: грамадзян Беларусі на борце самалёта Azerbaijan Airlines, што пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было
Самалёт ляцеў з Баку ў Грозны і разбіўся сёння каля горада Актау на захадзе Казахстана. Прэс-служба МЗС Беларусі зрабіла адмысловую заяву наконт магчымых беларускіх пасажыраў на ім.
«Паводле ўдакладненай на гэты момант інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце самалёта Azerbaijan Airlines, што пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было», — заявілі ў МЗС.
Каментары