Падчас размовы з дзвюма дзяўчынамі ў клубе ён прадэманстраваў свае геніталіі.
У Лідзе затрымалі мужчыну, які паказаў геніталіі выпадковым суразмоўцам.
Як паведамляе мясцовая прэса, ён адпачываў у адной з мясцовых забаўляльных устаноў і моцна напіўся. А калі цалкам страціў кантроль над сабой, вырашыў паказаць тое, што паказваць не варта. Падчас размовы з дзвюма дзяўчынамі хуліган прадэманстраваў свае геніталіі. Шакіраваныя жыхаркі Ліды адразу ж звярнуліся ў міліцыю.
Мужчыну затрымалі і завялі крымінальную справу. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання райаддзела міліцыі.
Каментары