Такую ідэю ўключылі ў канцэпцыю развіцця сеткі платных дарог.
Савет міністраў зацвердзіў канцэпцыю развіцця сеткі платных аўтамабільных дарог у Беларусі.
У дакуменце пазначаныя ўчасткі, якія маюць найбольшую перспектыву для стварэння там платных дарог. Гэта наступныя трасы:
- Р53 Слабада — Навасады
- М3 Мінск — Віцебск
- Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач
- Р58 Мінск — Калачы — Мядзел
- МКАД
- М14 (другое кальцо вакол Мінска)
- М8/Е95 Мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны
- М10 мяжа Расіі — Гомель — Кобрын
За праезд па платных дарогах Беларусі плацяць замежнікі, а таксама кіроўцы беларускіх грузавых аўтамабіляў. З кіроўцаў легкавікоў на беларускіх нумарах грошы не просяць.
Каментары