Свет22

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Рэйс Баку — Грозны разбіўся сёння раніцай каля горада Актау на захадзе Казахстана.

Месца катастрофы. Фота: акімат Мангістаўскай вобласці Казахстана

Самалёт павінен быў прызямліцца ў Грозным, але, па афіцыйнай версіі, не змог сесці там праз моцны туман і быў перанакіраваны ў Казахстан.

У Расавіацыі паведамлялі, што на запасны аэрадром у Актау самалёт вырашыў кіравацца пасля сутыкнення з птушкамі, што прывяло да пазаштатнай сітуацыі на борце. 

Казахстанскія выданні пісалі таксама, што на борце ўзарваўся газавы балон.

Разам з тым вядома, што раніцай на Чачню была атака дронаў. І аэрапорт у Грозным мог быць закрыты з гэтай прычыны. Да таго ж, калі б справа была ў тумане, было б лагічней перанакіраваць самалёт у Махачкалу, бо гэта бліжэй за Актау. У Махачкале, згодна з табло аэрапорта, у 7:00 і 7:20 садзіліся самалёты, піша «Агентство».

Атаку беспілотнікаў на Чачню пацвердзіў таксама пляменнік Рамзана Кадырава, сакратар Рады Бяспекі Чачні Хамзат Кадыраў.

Ёсць версія, што лайнер магла збіць расійская супрацьпаветраная абарона.

Пасля апошніх атак дронаў на Чачню ў рэспубліцы было ўстаноўлена некалькі «Панцыраў». Па фота абломкаў ракет сродкаў СПА відаць, што «Панцыры» былі задзейнічаныя ў адбіцці ранішняй атакі беспілотнікаў на Чачню. Прыкладна ў гэты ж час адбылося надзвычайнае здарэнне на борце самалёта Azerbaijan Airlines, які накіроўваўся ў Грозны. Пасажыры кажуць пра нейкі выбух побач з самалётам, піша тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

На відэа, дзе бачна абшыўка хваста самалёта пасля падзення, заўважны прабоіны. Яны выгнутыя ўсярэдзіну — па гэтым можна меркаваць, што выбух быў звонку самалёта. Гэта таксама можа казаць на карысць версіі, што побач з самалётам узарвалася ракета, выпушчаная з «Панцыра» з мэтай збіць дроны.

Скрын відэа

У азербайджанскіх СМІ і блогах з'явілася відэа з салона самалёта, калі той яшчэ знаходзіўся ў паветры. На гэтым відэа жанчына, якую, імаверна, параніла асколкам, сядзіць з выцягнутай нагой, а побач відаць чырвоная пляма, падобная на пляму крыві.

Скрын відэа

Пра трапленне аскепкаў у салон самалёта паведамлялі і іншыя пасажыры. Адзін з іх расказаў RT, што падчас трэцяга няўдалага заходу на пасадку ў Грозным за межамі борта адбыўся выбух, падчас якога адляцеў кавалак ашалёўкі побач з ім, пасля чаго ў выратавальнай камізэльцы ён выявіў дзірку.

Да версіі датычнасці расійскай СПА схіляюцца і праваенныя расійскія каналы.

Праваенны блогер Юрый Падаляка лічыць, што «менавіта так выглядаюць пашкоджанні ад працы ЗРК». 

Z-каналы «Белорусский силовик» і «МИГ России» пішуць, што прабоіны на самалёце падобныя да слядоў ад «паражальных элементаў або аскепкаў». 

Але некаторыя расійскія і беларускія прапагандысцкія каналы спрабуюць пераканаць, што прычынай авіякатастрофы сталі ўкраінскія беспілотнікі.

На борце самалёта Баку-Грозны было 67 чалавек (62 пасажыры і 5 членаў экіпажу). Загінулі 38 чалавек, паведаміў віцэ-прэм'ер Казахстана Канат Базумбаеў. Шпіталізаваныя 29 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. 11 з іх у цяжкім стане.

Azerbaijan Airlines пасля ранішняй катастрофы адмяніла ўсе рэйсы на Паўночны Каўказ Расіі. 

Каментары2

  • russia is a terrorist state
    26.12.2024
    russia is a terrorist state
  • Жыгуль
    26.12.2024
    А хтосьці здзіўлены?

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →