Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй
Як і ў папярэдніх выпадках, праваахоўныя органы падазраюць дыверсію. У момант пашкоджання над кабелем праплывала судна пад сцягам Ганконга.
Днём 25 снежня экстранна спынілася падача электраэнергіі па кабелі Estlink 2, які злучае Фінляндыю і Эстонію, перадае фінскае выданне Yle. Фінская сеткавая кампанія Fingrid паведаміла, што кабель быў разарваны.
У кампаніі не выключылі версію з сабатажам, але падкрэслілі, што прычыны здарэння яшчэ трэба высветліць. Адзначаецца, што ў месцы, дзе адбыўся разрыў, было заўважана судна Xin Xin Tiang 2, якое ходзіць пад сцягам Ганконга. У момант пашкоджання кабеля судна рухалася з Санкт-Пецярбурга ў Порт-Саід, Егіпет.
Фінляндыя і Эстонія сумесна валодаюць энергакабелямі Estlink 2 і Estlink 1. Даўжыня Estlink 2 складае каля 170 км, 145 км з якіх пралягаюць па марскім дне Фінскага заліва.
Магутнасць Estlink 2 дасягае 650 мегават. Магутнасць іншай лініі электраперадачы паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, Estlink 1, складае 350 МВт.
Нагадаем, што ў пачатку снежня быў разарваны ў двух месцах кабель сувязі, што пралягае па дне Балтыйскага мора і звязвае Швецыю і Фінляндыю. Раней, 18 лістапада, былі абарваныя два падводныя інтэрнет-кабелі, якія злучаюць Фінляндыю і Германію, а таксама Швецыю і Літву. У момант абрыву ў гэтым раёне мора знаходзілася кітайскае судна Yi Peng 3, капітанам якога быў грамадзянін Расіі. Экіпаж судна падазраюць у акце сабатажу.
Каментары
А 3 Сусветная вайна ўжо пачынаецца. Крок па кроку.
І чым больш патураеш агрэсару ("баішся эскалацыі"), тым большая і большая эскалацыя канфлікту з ўцягваннем ў канфлікт ўсё большай колькасці дзяржаў.
то, что произошло последние 10 лет уже раз 10 достаточно, чтобы официально объявить эту говно-страну - страной-террористом со всеми вытекающими.
Что еще эти уроды должны сделать, чтобы у нормального мира на это хватило храбрости?