Жываглод расказала, колькі падпісчыкаў засталося ў чат-бота «Сумленныя людзі»
У пікавы момант было больш за 20 тысяч чалавек. Цяпер — больш за 3 тысячы чалавек.
Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод у эфіры «Еўрарадыё» назвала колькасць беларусаў, падпісаных на чат-бот арганізацыі. Па яе словах, у пачатку 2021 года, калі ён быў створаны, лік складаў больш за 20 тысяч чалавек.
Цяпер засталося больш за 3 тысячы падпісчыкаў. Менавіта ім 16 снежня 2024 года было накіравана паведамленне, якое выклікала скандал. «Яны прынялі на сябе рызыкі, што хочуць быць падпісанымі, хоць у лютым 2024 года ім нагадвалі, як выдаляць бота», — тлумачыць Жываглод.
Жываглод прызнае небяспеку таго, што ад бота прыйшло апавяшчэнне. Аднак нагадвае, што быць падпісаным на бот, ад якога не прыходзіць ніякага паведамлення, не менш небяспечна. Бо крыміналізаваная сама падпіска на яго.
Каментары