Грамадства33

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў

За апошнія некалькі гадоў на многіх прадпрыемствах Беларусі з'явілася пасада «намеснік дырэктара па бяспецы і кадрах». Займаюць яе часцяком былыя міліцыянеры і супрацоўнікі КДБ. «Медыязона» сабрала інфармацыю, на якіх заводах у кіраўніцтве з'явіліся сілавікі і чым яны займаюцца.

Ілюстрацыя: Danny Berkovskii / Медыязона

Вайсковец, выратавальнік, міліцыянер і супрацоўнік КДБ на «Нафтане»

На «Нафтане» пасаду намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах займае былы супрацоўнік КДБ Ігар Нікіцін. Паводле інфармацыі «Медыязоны», атрыманай ад ініцыятывы Belpol, Нікіцін служыў ва ўпраўленні КДБ Віцебскай вобласці, пасля працаваў у аддзеле адукацыі і на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы.

Былы супрацоўнік прадпрыемства Ігар кажа, што Нікіцін прыйшоў на змену Андрэю Сініцу — падпалкоўніку КДБ у адстаўцы.

«Нікіцін займаецца чысткамі нелаяльных людзей на заводзе. Ён цяпер цар і бог на «Нафтане», ніхто з кіраўніцтва з ім цяпер не спрачаецца. Калі ён сказаў, што чалавека трэба звольніць, то яго звальняюць, нягледзячы на тое, што чалавек вялікі спецыяліст», — кажа Ігар.

У службе бяспекі завода таксама працуе Аляксей Жагланаў — былы начальнік Наваполацкага ГАУС. Ён праводзіць асабістыя гутаркі з супрацоўнікамі, якія знаходзяцца ў незалежным прафсаюзе.

Яшчэ адзін з супрацоўнікаў, якія павышаюць «лаяльнасць «работнікаў» Нафтана» — Вячаслаў Асака. Да «Нафтана» Асака працаваў намеснікам начальніка Наваполацкага ГАУС. На завод ён прыйшоў летам 2023 года разам з былым вайскоўцам Максімам Азарчыкам, які служыў у Сілах спецыяльных аперацый (ССА). Разам з Азарчыкам яны сталі супрацоўнікамі аддзела інфармацыйнай работы і сацыяльнага развіцця. Задача Азарчыка і Асакі — «дапамагчы завадчанам разабрацца ў пытаннях складанага нацыянальнага і міжнароднага парадку дня».

Ігар кажа, што з 2020 года з завода звольнілі больш за сотню чалавек (па стане на 2023 год на «Нафтане» працавала амаль 10 тысяч чалавек). Людзей працягваюць выклікаць на гутаркі, браць «на аловак», пераследаваць за лайкі і падпіскі.

Падпалкоўнік міліцыі і былы кадэбэшнік на «Гродна Азот»

На «Гродна Азот» працуюць як мінімум два сілавікі: намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы і кадрах Алег Жывушка і намеснік па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык.

Жывушка раней працаваў у КДБ. На завод ён прыйшоў пасля пратэстаў 2020 года. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Стачком Азота», разам з іншымі кіраўнікамі прадпрыемства ён датычны да рэпрэсій і звальненняў супрацоўнікаў. Як толькі ў супрацоўніка, які знаходзіцца ў незалежным прафсаюзе або ўдзельнічаў у пратэстах, заканчваўся кантракт, новы з ім не падпісвалі.

«Калі ён прыйшоў на завод, то замест таго, каб унікаць у дакументаабарот і свае службовыя абавязкі, заявіў на нарадзе, што ўсё будзе паводле «статута». На многіх супрацоўнікаў аказваў ціск і казаў: «Мы з вамі не спрацуемся, шукайце працу», — расказалі «Медыязоне» ў ініцыятыве «Рабочы рух».

Дзмітрый Габрыельчык — падпалкоўнік і былы начальнік транспартнай міліцыі Гродна. Кар'еру ў органах пачаў з пасады кіроўцы ў 2001 годзе. У 2012 годзе стаў намеснікам начальніка АУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, а ў маі 2019 года — начальнікам транспартнай міліцыі.

Там Габрыельчык прапрацаваў крыху больш за два гады. 1 верасня 2021 года аддзел расфармавалі, а міліцыянер пайшоў на «заслужаны адпачынак».

Калі менавіта Габрыельчык прыйшоў працаваць на «Гродна Азот», невядома. У верасні 2022 года былы міліцыянер выступіў са зваротам пра значнасць «Дня народнага адзінства» ў якасці намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства.

Вайсковы разведчык на МТЗ і кадэбэшнікі на іншых буйных заводах

Экс-супрацоўнікі КДБ працуюць і на іншых буйных прадпрыемствах Беларусі. Напрыклад, на МЗКЦ пасаду намесніка дырэктара па бяспецы ўзначальвае 48-гадовы Аляксандр Вецяневіч. Раней ён кіраваў Маладзечанскім міжраённым аддзелам КДБ.

У «Амкадоры» пасаду намесніка дырэктара па бяспецы займае 68-гадовы палкоўнік міліцыі Аляксандр Аўсянскі. Паводле звестак Belpol, якія атрымала выданне «Люстэрка», да «Амкадора» Аўсянскі працаваў у Радзе бяспекі — галоўным спецыялістам у аддзеле па барацьбе з карупцыяй у дзяржорганах. На такой жа пазіцыі — у камітэце па барацьбе з карупцыяй пры адміністрацыі Лукашэнкі.

На «Белшыне» за бяспеку таксама адказвае былы кадэбэшнік. 44-гадовы Аляксандр Шашко працаваў у Бабруйскім гараддзеле КДБ.

Экс-супрацоўнік гэтага ведамства, 55-гадовы Ігар Кароткі, працуе на БелАЗе. Ён служыў у Стаўбцоўскім міжраённым аддзеле КДБ і ва ўпраўленні камітэта па Мінску і Мінскай вобласці.

Пасаду намесніка дырэктара па бяспецы на МАЗе займае 44-гадовы Сяргей Дзёмін. Да 2006 года ён працаваў у міліцыі, а дзе потым — невядома. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», ён служыў у КДБ.

На МТЗ за бяспеку адказвае былы вайсковы разведчык, 40-гадовы Максім Агірэнка. Паводле звестак «Люстэрка» ад Belpol, ён пачынаў службу ў вайсковай часці 5448 унутраных войскаў у Мінску як камандзір узвода. Скончыў Інстытут нацбяспекі КДБ, пайшоў служыць у часць 64171 — гэта ўпраўленне вайсковай контрразведкі КДБ.

Кадэбэшнікі ў IT і сотавай сувязі

У красавіку гэтага года кампанію МТС узначаліў Уладзімір Козыр — былы кіраўнік КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў з ліпеня 2020 года, а раней служыў начальнікам аператыўна-пошукавага ўпраўлення КДБ.

Пасля пратэстаў 2020 года новая пасада — намеснік дырэктара па бяспецы і кадрах — з'явілася і ў «Белтэлекаме». У ліпені 2021 года яе заняў Андрэй Заліўка. На сайце прадпрыемства гаворыцца, што з 1995 па 2021 год Заліўка знаходзіўся на вайсковай службе, а на «Белтэлекаме» ў яго абавязкі ўваходзіць «кіраўніцтва і кантроль дзейнасці структурных падраздзяленняў прадпрыемства па забеспячэнні рэжымных мераў, у тым ліку фізічнай аховы, інфармацыйнай і ўласнай бяспекі, абароны дзяржаўных таямніц».

Адзін з былых супрацоўнікаў КДБ кіруе Паркам высокіх тэхналогій у Мінску. Улетку 2023 года начальнікам ПВТ Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Базанава. Раней ён працаваў на розных пасадах у КДБ, дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі, Міністэрстве замежных спраў і Савеце міністраў Беларусі. З лістапада 2010 года ўзначальваў інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Каментары3

  • Дзе фота?
    25.12.2024
    Дапоўніце артыкул фатаграфіямі з базы Кіберпартызан.
  • ghf
    25.12.2024
    прыдзе час и да гэтых уродав !!!
  • AD
    25.12.2024
    Ну не гоните вы сильно на этих ребят. Работаю, стараются. Порой палку конечно перегинают. Знакомый рассказывал, что на Ингеграле так порезали специалистов, что у него сложилось впечатления, что хлоцы на СБУ украиское работают. Можно не бомбить завод, а просто уволить 5-6 ключевых спецов. В общем конечно порой перегибают

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20204

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Усе навіны →
Усе навіны

10 фільмаў, якія не варта прапусціць у 2025-м

«Кіраўніцтва БНФ абяцала кожнаму ўдзельніку па адной сасісцы». Што пішуць у метадычках для ідэолагаў16

У Аўстраліі памёр кракадзіл Бёрт — зорка культавага ў 1980-я фільма «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»

Вывезены з Украіны ў Расію падлетак скончыў жыццё самагубствам1

Суд на Каляды. У Мінску пачаўся завочны працэс над Славам Камісаранкам

У Расіі хочуць забараніць званкі ў месенджарах3

Іранскі прадпрымальнік выканаў «Купалінку» на старажытным іранскім барабане1

Прызначылі новага гендырэктара Мінскага аэрапорта

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20204

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Галоўнае
Усе навіны →